Нерухомасць22

Арэнднае жыллё ў Мінску гэтай восенню падаражэла на 25-30%

Паведаміла намеснік дырэктара па арэндзе жылля кампаніі «Твая сталіца. Агенцтва нерухомай маёмасці» Валянціна Сянчыхіна.

Традыцыйна павышаны попыт на жыллё адзначаецца, калі кватэры шукаюць студэнты, маладыя спецыялісты. У сваю чаргу гаспадары арэнднага жылля павышаюць цэны. Калі большасць жадаючых засяляюцца, а попыт і прапанаванне ўраўнаважваюцца, цэны на арэнднае жыллё перастаюць расці, зімой традыцыйна нават пачынаецца некаторае зніжэнне. «Так было шмат гадоў запар. Але ў гэтым годзе арэндныя стаўкі засталіся на ўзроўні перыяду павышанага попыту. Прычым больш за ўсё падаражэлі самыя хадавыя кватэры эканом-класа», — падкрэсліла намеснік дырэктара.

Прычына, на думку Валянціны Сянчыхінай, у тым, што ў адрозненне ад мінулых гадоў попыт і прапанаванне ў гэтым годзе не выраўнаваліся, паколькі інтэрнаты ў цэнтры горада закрываюцца на рамонт, а кватэры, асабліва ў новабудоўлях, практычна перасталі здаваць у арэнду.

«Вось і атрымліваецца, што попыт ёсць, а кватэр няма. Дэфіцыт вядзе да росту цэн. Так, напрыклад, у жніўні гэтага года аднапакаёвая кватэра прапаноўвалася за $230, у кастрычніку — ужо за $300.
І ў лістападзе тэндэнцыі да зніжэння цэн на арэнду жылля не назіралася», — паведаміла яна.

Прадстаўнік кампаніі лічыць, што ў існуючай сітуацыі дапамогуць толькі ўзаемныя перагаворы арандатараў і гаспадароў кватэр, а таксама іх жаданне пайсці насустрач адзін аднаму.
«Калі гаспадары даражаць сваімі жыльцамі, яны маглі б прапанаваць паэтапнае павелічэнне квартплаты. Жыльцам я параіла б паспрабаваць зацікавіць сваіх арэндадаўцаў, прапанаваўшы, напрыклад, папярэднюю аплату за два-тры месяцы — усё ж такі гэта адчувальная сума», — лічыць намеснік дырэктара па арэндзе жылля.

Таксама эксперт адзначыла, што прагназаваць, як будзе паводзіць сябе рынак арэнды жылля Мінска ў доўгатэрміновай перспектыве, цяпер вельмі складана, паколькі ў сітуацыі, што склалася, вельмі шмат фактараў уплыву.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў12

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Белым доме правялі малебен за Трампа16

Брытні Спірс затрымалі за кіраванне ў нецвярозым стане3

Палітзняволеную Алену Маліноўскую, якую пераарыштавалі на выхадзе з калоніі, урэшце вызвалілі ў зале суда

У Мінску збіраюцца ў чатыры разы павялічыць псіхбальніцу на Бехцерава22

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын6

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў12

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць