Свет1414

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам

Лаўрынас Рагельскіс раскідваў партрэты загінулых беларускіх добраахвотнікаў і палітвязняў.

Лаўрынас Рагельскіс. Скрыншот з ягонага ютуб-канала

Суд у Вільні прызнаў мясцовага прарасійскага актывіста Лаўрынаса Рагельскiса вінаватым у распальванні нянавісці да яўрэяў і беларусаў, а таксама ў апаганьванні месца грамадскага ўшанавання. Яму прызначылі пакаранне — адзін год і дзевяць месяцаў абмежавання волі без інтэнсіўнага нагляду, а таксама штраф сумай 12,5 тысячы еўра, паведамляе LRT.

Акрамя таго, суд абавязаў Лаўрынаса Рагельскіса прайсці праграму карэкцыі паводзін, працаваць або зарэгістравацца ў службе занятасці, а таксама бясплатна адпрацаваць 100 гадзін ва ўстановах аховы здароўя і сацыяльных паслуг, якія даглядаюць пажылых людзей і людзей з інваліднасцю.

На час абмежавання волі яму забаронена карыстацца сацыяльнымі сеткамі і інтэрнэт-платформамі, ствараць і распаўсюджваць любы кантэнт, весці трансляцыі, каментаваць матэрыялы, ствараць новыя сайты і акаўнты, а таксама карыстацца чужымі акаўнтамі. Пры гэтым яму дазволена выкарыстоўваць электронныя дзяржаўныя сэрвісы і інтэрнэт-банкінг.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу за выкананнем накладзеных абавязкаў будзе сачыць служба прабацыі. Магчымае выкарыстанне IT-спецыялістаў для кантролю.

Справа разглядалася з 2022 года і неаднаразова адкладалася. Усяго адбылося 67 судовых пасяджэнняў. Абвінавачаны ў суд не з’явіўся. У апошнім слове ён віну не прызнаў.

Паводле абвінавачання, Рагельскiс здымаў і распаўсюджваў відэа, у якіх публічна абражаў і высмейваў розныя групы людзей па прыкмеце нацыянальнасці, палітычных поглядаў і перакананняў. У матэрыялах справы адзначаецца, што ён таксама апаганіў імправізаваны мемарыял у памяць пра загінулых падчас падзей у Беларусі, зняўшы і выклаўшы адпаведнае відэа.

Прызначанае пакаранне часткова супадае з ранейшымі прапановамі пракурора, які таксама прасіў абмежаванне волі, штраф і дадатковыя абавязкі.

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы характарызуе Рагельскіса як «палітычнага маргінала», які актыўна супрацоўнічае з беларускімі прапагандыстамі і курыруе антызаходнія і прарасійскія рэсурсы на літоўскай мове.

Крымінальная справа супраць Рагельскіса была перададзеная ў суд яшчэ ў 2022 годзе, аднак працэс зацягнуўся на гады. Прарасійскі актывіст, які выдатна валодае літоўскай мовай, дэманстратыўна патрабаваў перакладчыка на рускую і перакладу ўсіх матэрыялаў справы. Ён шэсць разоў мяняў адвакатаў, спрабаваў даць адвод суддзі, засыпаў суд хадайніцтвамі.

Лаўрынас Рагельскіс з 2020 года час ад часу выступаў у беларускіх дзяржаўных СМІ, падчас чаго ў абразлівай форме адгукаўся пра апанентаў Лукашэнкі.

Мемарыял каля беларускай амбасады ў Вільні Рагельскіс спрабаваў разбурыць у кастрычніку 2020 года. У дачыненні да яго была распачатая справа аб «распальванні варожасці»і «апаганьванні памятнага месца».

Каментары14

  • Ёсік
    04.03.2026
    Бачыш, які літоўскі дэмакратычны суд добры. А ў Беларусі за словы Лукашэнка - мазаічны, ці шчэ падобнае, атрымаеш гадоў 5, а калі шчэ беларускамоўны грамадзянін, дык мо й не выйдзеш з-за кратаў. Яны лічаць, што так званая моцная рука - гэта панацэя ад усіх бедаў. Але калі глядзіш на гэтую моцную руку зь віламі ў гноі, калі прызначае шэраговых суддзяў, дырэктараў прадпрыемстваў, усялякіх арганізацый, а потым бачыш дарогі ў краіне, скон маладняку быдла, тыя выракі судзейскія, разумееш, што перад табой не вельмі здаровыя псіхічна людзі.
  • Мірон
    04.03.2026
    Неверагодна моцны вырак, нібыта сам Кашчунас пісаў.
  • бабруйчанін
    04.03.2026
    Нагадаю " падпевал" гэтага...Мудждабаеў Вірус Аленушка Васіліева і гэты ціпа вецеран якога прысудзілі у днээре Ваня Тамашэвіч ці як там

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Што з нерухомасцю ў прапагандыста Рыгора Азаронка?19

Падатак на сабак зробяць абавязковым для ўсіх іх уладальнікаў11

Жыхароў мінскага мікрараёна напужаў ружовы снег у двары2

Іранскі пасол пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Амерыканскі ўдар па школе быў ахвярапрынашэннем духу д’ябла5

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах17

Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года15

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы15

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць