Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ
У антычным амфітэатры італьянскага горада Верона адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця XIV зімовых Паралімпійскіх гульняў. У адрозненне ад звычайных Алімпійскіх гульняў, якія прайшлі раней, у ёй дазволілі ўдзельнічаць беларускім і расійскім спартсменам пад дзяржаўнымі сцягамі.

У знак пратэсту супраць паўнавартаснага допуску да спаборніцтваў дэлегацый краін-агрэсараў некаторыя дзяржавы адмовіліся ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцця і закрыцця Паралімпіяды. Акрамя Украіны, гэта Чэхія, Эстонія, Фінляндыя, Латвія, Літва, Польшча і яшчэ некалькі краін. Усяго ўдзел у Паралімпіядзе возьмуць больш за 600 спартсменаў з 55 краін.

Спаборніцтвы будуць праходзіць з 7 па 15 сакавіка. Беларусь на Паралімпіядзе ў Італіі прадстаўляюць чатыры лыжнікі: Лідзія Лобан, Валянціна Бірыла, Дар’я Фядзьковіч і Раман Свірыдзенка. Гонкі з іх удзелам запланаваныя на 10, 11, 14 і 15 сакавіка.
Апошні раз чырвона-зялёны сцяг на адкрыцці Паралімпіяды прысутнічаў у 2021 годзе ў Токіа. На зімовыя гульні ў Пекіне ў 2022 годзе беларускіх удзельнікаў не дапусцілі, а на Паралімпіядзе ў Парыжы ў 2024 годзе яны выступалі пад нейтральным сцягам.
На польскім ТБ спыняць трансляцыю адкрыцця Паралімпіяды ў час выхаду беларускіх і расійскіх атлетаў
Літоўцы не будуць трансляваць адкрыццё Паралімпіяды праз удзел беларусаў і расіян
Украінскай зборнай на Паралімпіядзе забаранілі выкарыстоўваць форму з выявай карты краіны
Украіна прыгразіла байкотам Паралімпіяды-2026 праз допуск Беларусі і Расіі са сцягам і гімнам
Паралімпійцам з Беларусі дазволілі выступіць пад чырвона-зялёным сцягам
Каментары
"Не разумнае, зьняважлівае непрыняцьце ў спорце (з-за Лукашэнкі) таксама кансалідуе нацыю. Старайцеся, "мудрацы"."