Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Афіцыйны Менск хоча спадабацца сябру Мілінкевіча:)

Лукашэнка прапанаваў новаму кіраўніцтву Францыі наладзіць "сур'ёзны, салідны дыялёг, як гэта было прыкладна 7-10 гадоў таму". Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Лукашэнка прапанаваў новаму кіраўніцтву Францыі наладзіць "сур'ёзны, салідны дыялёг, як гэта было прыкладна 7-10 гадоў таму". Тэза прагучала сёньня падчас інтэрвію парыскай "Монд".

Варта ўдакладніць: "было" трохі раней. Да рэфэрэндуму-96 малады беларускі прэзыдэнт пасьпеў з краін старой Эўропы наведаць з афіцыйным візытам менавіта Францыю. Гэта мела месца, дарэчы, акурат 11 гадоў таму, таксама ў ліпені. Па вяртаньні было абвешчана пра намер пераймаць тамтэйшы досьвед дэмакратыі. Выглядала на тое, што найболей спадабаўся тэрмін паўнамоцтваў францускага прэзыдэнта — аж сем гадоў!

Але пасьля плебісцыту-96 ды разгону Вярхоўнага Савету Эўропа зачыніла дзьверы, а неўзабаве непрадказальныя нашчадкі Вялікай францускай рэвалюцыі ўзялі дый абсеклі, як гільятынай:), кадэнцыю свайго прэзыдэнта да банальных пяці гадоў. Цікавасьць да іхняй дэмакратыі рэзка аслабела.

Зараз на тле напружаных стасункаў з Крамлём робіцца спроба перазагрузіць заходні вэктар. Але сёньня, мяркуючы па тых фрагмэнтах, што трапілі ў мэдыі, не прагучала нічога прынцыпова новага ў параўнаньні з ужо хрэстаматыйнымі інтэрвію немцу Рару і брытанскай агенцыі "Ройтэрз".

Тады, па гарачых сьлядах нафтагазавай вайны, Аляксандар Лукашэнка пэдаляваў ідэю ўзаемавыгаднай супрацы ў энэргетычнай сфэры. Сёньня таксама прагучала, што ў дыялёгу Менску з Эўропай трэба зрабіць акцэнт на энэргабясьпеку, а не на "нейкія эфэмэрныя пытаньні свабоды мэдыяў і г.д.".

Разьлік — на прагматызм эўрапейцаў, сапраўды занепакоеных вялікай залежнасьцю ад паставак з Расеі. Але рэч у тым, што за мінулыя паўгоду Масква ў значнай ступені пераканала Эўразьвяз: у перабоях быў вінаваты незгаворлівы беларускі транзытэр. Акрамя таго, Масква проста будуе трубы ў абыход Беларусі: Паўночнаэўрапейскі газаправод, БТС-2, "Паўдзённы паток"... Так што транзытная вага Беларусі няўмольна зьніжаецца.

Наўрад ці будзе эфэктыўнай і спроба ўбіць клін між Эўразьвязам і ЗША, акцэнтуючы ўвагу на небясьпецы разьмяшчэньня ў Старым Сьвеце элемэнтаў амэрыканскай сыстэмы ПРА. Дарадцы беларускага лідэра пэўна ж улічылі традыцыйную фронду Парыжу ў дачыненьнях з Вашынгтонам. Але ці ведаюць у Чырвоным доме, што свайго новага прэзыдэнта французы клічуць "Сарко-амэрыканец"? Што менавіта ён, Сарказі (які нават улюбёным пісьменьнікам падкрэсьлена называе "янкі" Хэмінгуэя:-) абяцаў дамагчыся большага паразуменьня з заакаіянскай звышдзяржавай?

Самае ж галоўнае палягае ў тым, што пытаньні, якія айчыннаму кіраўніцтву здаюцца эфэмэрнымі, для заходніх дэмакратыяў — падставовыя. Менавіта на гэтых "эфэмэрных пытаньнях" грунтуюцца прэтэнзіі да афіцыйнага Менску, адлюстраваныя ў прынятай днямі Кіеўскай дэклярацыі ПА АБСЭ. Так што хутчэй ёсьць эфэмэрнымі спадзевы на рэнэсанс стасункаў у зьвязку са зьменай кіраўніцтва Францыі. Бо новы прэзыдэнт вызнае болей энэргічны, жорсткі стыль замежнай палітыкі, чым ягоны папярэднік, "застойны" Шырак. У прыватнасьці, Сарказі не аднойчы сустракаўся зь Мілінкевічам і выказваў падтрымку барацьбе за дэмакратыю ў Беларусі. Прычым падкрэсьліў: мала маральных жэстаў — Эўразьвяз мусіць дзейнічаць!

P.S. Французы, канешне, не адмовіліся б пабудаваць нам АЭС. Але менавіта гэты энэргетычны праект, ці не адзіны, у якім магчыма маштабная супраца з Парыжам, можа трапіць у рукі расейцам.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?33

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Лідай кіроўца збіў дзвюх пенсіянерак на роварах. Адну насмерць2

У ЗША прадалі бутэльку віна больш чым за 800 тысяч даляраў2

КДК сабраў скаргі ад беларусаў па пытаннях зарадкі электрамабіляў. Што не так?

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

«Яны ўсё бачаць і ведаюць». Лукашэнка расказаў вайскоўцам, як разглядаў ваколіцы Брэста на ўкраінскіх аэраздымках12

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?33

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць