Грамадства22

Акцыі салідарнасьці не спыняюцца

У панядзелак, 16 ліпеня, на Кастрычніцкай плошчы сталіцы прайшла традыцыйная акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі. Такія мерапрыемствы ладзяцца 16-га чысла кожнага месяца.

Сёньня міліцыя не блякавала плошчу і не перакрывала выхадаў з мэтро, таму доступ на пляц быў вольным. Недзе а 17.50 на плошчы зьявіліся каля 40 грамадзкіх актывістаў. Сярод прысутных былі Крысьціна Шацікава і Валер Шчукін. Большасьць удзельнікаў акцыі трымала ў руках партрэты палітвязьня Андрэя Клімава.

Недзе праз пяць хвілін зьявіліся 20 кароткастрыжаных хлопцаў, якія акружылі шчыльным кальцом удзельнікаў акцыі. Яшчэ праз тры хвіліны іх выціснулі на вуліцу Энгельса і павялі ў бок Макдональдсу.

18:03

На плошчы засталіся 50 чалавек. Зьявіўся старшыня АГП Анатоль Лябедзька, маладафронтаўцы Барыс Гарэцкі, Зьміцер Хведарук, Наста Палажанка, якую на некаторы час затрымлівалі перад пачаткам акцыі на падыходзе да Кастрычніцкай. Зьявіліся таксама спэцназаўцы, якія паспрабавалі выціснуць людзей з Плошчы.

18:10

20 чалавек, трымаючы ў руках партрэты Зьмітра Дашкевіча і Андрэя Клімава, зладзілі жывы ланцуг пэрпэдыкулярна Палацу Рэспублікі.

18:20

Міліцыянты спрабуюць адсунуць людзей ад праспэкту. Міліцыянтаў чалавек сем-восем. Патэнцыйных удзельнікаў акцыі каля 100 чалавек. Але не хапае драйву, зазначаюць разьзявакі.

18.28

На Плошчы нікога не засталося. Чалавек дваццаць выціснулі ў бок Верхняга гораду.

***

Паводле апошняй інфармацыі, абедзьве групы ўдзельнікаў давялі да вуліцы Грыбаедава і прапанавалі разыходзіцца. Паколькі міліцыя сама не разыходзіцца, то і ўдзельнікі акцыі не разыходзяцца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ34

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць