Грамадства1414

Аблавы ў гей-клубах: у Мінску таксама

Міліцыянты зрабілі дзве аблавы на клубы, дзе сабраліся прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці, паведаміў БелаПАН старшыня праваабарончага праекту «Гей-Беларусь» Сяргей Андросенка, які арганізоўваў гэтыя мерапрыемствы.

Першы інцыдэнт адбыўся ўночы з 11 на 12 студзеня ў менскім клубе «6А». Працаўнікі міліцыі ўварваліся ў клуб, заблакавалі выхад і перапісалі звесткі ўсіх, хто там быў.

«Каля паловы на 2-ю ночы да клубу пад’ехаў аўтобус з 10 міліцыянтамі, некаторыя былі ў цывільным, іншыя – ва ўніформе. Выхад яны заблакавалі. Калі мы спыталі, што адбываецца, нам адказалі, што міліцыя шукае злачынцу, які ўцёк з калоніі. Яны паказвалі фотаробат і пры гэтым перапісалі звесткі ўсіх наведнікаў вечарыны. Ува ўсіх пыталіся, што яны робяць у клубе», – распавёў Андросенка.

У ноч з 12 на 13 студзеня аналагічны выпадак адбыўся ў віцебскім клубе «XXI стагоддзе». «Каля 11-й гадзіны ўвечары ў клуб прыехалі два працаўнікі паставой службы. Яны заявілі, што ведаюць, што ў клубе праходзіць «акцыя секс-меншасцяў», прыблізна гадзіну яны сачылі за тым, хто прыходзіць у клуб, уважліва ўсіх разглядалі, – зазначыў арганізатар. – Праз паўгадзіны пасля таго, як яны сышлі, у клуб забеглі міліцыянты і спецназаўцы. Яны адразу загадалі ўсім ўстаць да сценаў: хлопцы з аднаго боку, дзяўчаты – з другога. Перапісвалі звесткі ўсіх, хто быў у клубе, патрабавалі ў кожнага назваць месца жыхарства і працы, здымалі ўсіх на відэакамеру. З хлопцамі паводзіліся даволі груба. Некаторыя – абражальна».

Каментары14

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць