Ежа44

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок

У Мінску пачаўся сезон продажу бярозавіку. Кошт соку непасрэдна ад лясніцтваў сёлета — 55 капеек за адзін літр (а ў крамах будзе ў разы даражэй). Чэргі ўжо з'яўляюцца, але пакуль не такія вялікія, як у мінулыя гады, піша Onliner.by.

Юрый расказаў, што сок пачалі прадаваць у лясніцтве на вуліцы Баграціёна, 70. Літр каштуе 55 капеек.

— Я прыехаў з двума каністрамі па 10 літраў — заплаціў 11 рублёў. Сказалі, што продаж ідзе ўсяго другі дзень, сезон толькі пачаўся, — кажа ён.

Па словах мінчука, людзі прыходзяць з вялікімі ёмістасцямі, каб назапасіцца сокам: бяруць пяцілітровыя бутэлькі, каністры і нават бочкі.

Юрый прыехаў днём, каля 14:00, і чакаў убачыць доўгую чаргу, але людзей аказалася няшмат.

— Было чалавек 10—20 максімум. Я пачакаў каля 20 хвілін, хутка набраў сок, расплаціўся і паехаў дадому, — расказаў ён.

Ён адзначае, што ў мінулыя гады сітуацыя выглядала інакш: у першыя дні продажаў ужо з раніцы збіралася па 50—60 чалавек — многія прыязджалі на машынах ці грамадскім транспарце. Пакуль жа, нягледзячы на добрае надвор'е, ажыятаж застаецца ўмераным.

У Мінскім лясніцтве пацвердзілі, што бярозавы сок у іх ужо можна купіць — з 10:00 да 20:00, без абеду.

Дзе купіць бярозавы сок у Мінску

У Мінску бярозавы сок прадаюць у некалькіх пунктах:

  • вул. Баграціёна, 70 — штодня з 10:00 да 19:00, без выхадных
  • Лагойскі тракт, 52 (пляцоўка «Лясны домік») — штодня з 10:00 да 18:00
  • вул. Ціміразева, 118 — з 09:00 да 18:00, без выхадных
  • ГЦ «Тытан», пр-т Дзяржынскага, 104А — з 11:00 да 19:00
  • вул. Леаніда Левіна, 8

Цана:

  • 1 літр у тару пакупніка — 0,55 рубля
  • 5 літраў у ПЭТ-бутэльцы — 4,78 рубля

Таксама сок можна купіць ва ўсіх лясніцтвах Мінскага лясгаса:

  • Валмянскае лясніцтва (Дзяржынскі раён, в. Скірмантава)
  • Дзяржынскае лясніцтва (г. Дзяржынск, 1‑ы зав. Пратасава, 4)
  • Заслаўскае лясніцтва (г. Заслаўль, вул. Набярэжная, 43)
  • Кайкаўскае лясніцтва (в. Кайкава, п/а Міханавічы, 103)
  • Навасельскае лясніцтва (в. Наваселле, вул. Лясная, 1)
  • Путчынскае доследна-вытворчае лясніцтва (а.г. Путчына, вул. Паўночная, 21)
  • Станькаўскае лясніцтва (в. Станькава, вул. М. Казея, 2)

Цана ў лясніцтвах ніжэй:

  • 1 літр — 0,42 рубля
  • 5 літраў — 3,2 рубля

З-за высокага попыту магчымыя перабоі з пастаўкамі.

Каментары4

  • Воўна
    24.03.2026
    Ці ведаюць людзі, што гэта дрэнна для нырак? І піць нельза больг за 100 гр на тыдзень?
  • Язэп
    24.03.2026
    Воўна, а не хлусіш?
  • Поўсць
    24.03.2026
    Воўна, гарэлка больш карысная?

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі1

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай10

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было21

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць