Васіль Рубцоў, заснавальнік Ракаўскай творчай майстэрні «Іслач», аднаўляе шклярныя традыцыі Радзівілаў, чыя Налібоцкая шклярня была вядомай на ўсю Рэч Паспалітую.
Generation.bY завітаў да адзіных у Беларусі майстроў, якія вырабляюць шкляны і крышталёвы хэндмэйд.
Ракаў — культавае месца для аматараў гісторыі беларускай культуры: тут і
«Як можа не прыйсці ідэя вырабіць радзівілаўскія келіхі, калі мы тут побач з Налібоцкай пушчай ходзім?! Мы проста вырашылі аднавіць тутэйшыя шклярныя традыцыі», — кажа дырэктар майстэрні Васіль Рубцоў.
Непадалёк ад Ракава ў Налібоках выраблялася дарагое шкло ў мануфактуры Радзівілаў. Пабудаваць шклярню загадала Ганна Радзівіл у XVIII стагоддзі і запрасіла замежных майстроў. Тут рабіліся келіхі, кубкі для саміх Радзівілаў, прадукцыя таксама ішла на продаж за мяжу. Налібоцкія гутнікі нават выраблялі лабараторнае абсталяванне для Віленскай акадэміі.
Келіхі і кубкі майстры сканструявалі па кнігах і выявах з радзівілаўскіх экспазіцый за мяжой.Тэхналогію вырабу Васіль не раскрывае, бо супрацоўнікі «Іслачы» — адзіныя ў Беларусі, хто гравіруе шкло і крышталь на такім узроўні. Яны самастойна зрабілі і абсталяванне, на якім працуюць.
«Рабіць такія келіхі вельмі цяжка і вельмі доўга. Кожную ямачку, кожную рысачку трэба зрабіць некалькі разоў, выразаць, паліраваць, сама форма робіцца колькі часу. Каб вырабіць некалькі такіх келіхаў, патрэбен мех з грашыма. Таму яны пакуль не прадаюцца. Мы шукаем магчымасць рабіць іх паболей, тым больш што некаторым гэта цікава», — мяркуе Васіль.
Заснавальнік і ідэйны натхняльнік «Іслачы», які з адукацыі
«Рэч у тым, што беларускія чараты менш цікавыя, у разы лепей распрадаецца кітайская тэматыка. Таксама не надта прадаюцца келіхі „З Калядамі!“, хутчэй бяруць „С Рождеством!“».
Працай майстроў ужо зацікавіўся Фонд Агінскіх, і, магчыма, у будучыні з’явяцца келіхі і кубкі, з якіх піла сям’я славутага кампазітара.
Каментары