Свет

Расійскім каналам забаранілі пісаць пра аварыю з удзелам Адама Кадырава

Расійскія рэсурсы, блізкія да сілавых структур, атрымалі жорсткае распараджэнне ігнараваць ДТЗ у Грозным, у якім сур’ёзна пацярпеў сын кіраўніка Чачні Адам Кадыраў. Як стала вядома праекту «Можем объяснить», на навіны пра здарэнне накладзена забарона ў такіх папулярных рэсурсах, як Mash, Shot і Baza.

Адам Кадыраў

Паводле звестак супрацоўнікаў гэтых выданняў, забарона паступіла непасрэдна ад кіраўніцтва. У прыватнасці, галоўны рэдактар Shot Роберт Ключароў заблакаваў любыя згадкі пра аварыю ў аддзеле здарэнняў. Аналагічная сітуацыя склалася ў Mash і Baza.

Аналіз тэлеграм-каналаў пацвярджае інфармацыйную блакаду: Shot, які звычайна маланкава рэагуе на любыя надзвычайныя сітуацыі, апошні раз згадваў сям'ю Кадыравых яшчэ 12 снежня.

Што адбылося ў Грозным?

Паводле інфармацыі чачэнскай апазіцыі, здарэнне з удзелам картэжа Кадырава-малодшага адбылося ў Грозным.

Відавочцы апісвалі стан Адама Кадырава як «жахлівы». Траўмы аказаліся настолькі сур'ёзныя, што пасля спробаў рэанімацыі ў мясцовай бальніцы яго тэрмінова адправілі спецрэйсам у Маскву, у Боткінскую бальніцу. Мяркуючы па даных сэрвісаў маніторынгу палётаў, услед за бортам з пацярпелым у расійскую сталіцу вылецеў і сам Рамзан Кадыраў разам з блізкімі.

Чачэнскія ўлады паспрабавалі абвергнуць чуткі пра цяжкі стан Адама, апублікаваўшы відэа з яго ўдзелам на афіцыйным мерапрыемстве ў Грозным. Аднак журналісты высветлілі, што гэта былі так званыя кансервы — архіўныя кадры з сустрэчы, якая адбылася задоўга да аварыі.

Адаму Кадыраву ўсяго 18 гадоў, але ён даўно вядомая асоба як у Чачні, так і за яе межамі.

У верасні 2023 года Рамзан Кадыраў апублікаваў відэа, на якім тады 15‑гадовы Адам збівае ў СІЗА Мікіту Жураўля, абвінавачанага ў справе пра спальванне Карана. Тады кіраўнік Чачні заявіў, што ганарыцца сынам.

Пасля гэтага Адаму Кадыраву сталі прысвойваць розныя ўзнагароды, а да таго ж, нягледзячы на зусім малады ўзрост, ён заняў у Чачні некалькі высокіх пасад. Сярод іншага ён сакратар Рады бяспекі Чачні і куратар рэспубліканскага МУС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра24

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць