Нерухомасць5050

Жыхары раёна Усход пратэстуюць супраць зносу аўтавакзала «Маскоўскі»

Пачаўся збор подпісаў.

«Газпрам» хоча збудаваць сабе офіс-хмарачос у сімвалічным месцы — побач з Нацыянальнай бібліятэкай. Ён прэтэндуе на тэрыторыю аўтавакзала «Маскоўскі». Старшыня Мінскага гарвыканкам Ладуцька заявіў, што ніякай асаблівасці каштоўнасці вакзал не мае. Між тым у 2002 годзе новы аўтавакзал быў прызнаны найлепшым архітэктурным здабыткам года.

Жыхары мікрараёна хочуць захавання зручнага аўтавакзала. Віктар Талмачоў ініцыяваў збор подпісаў.

«За першы ж дзень я сабраў больш за 30 подпісаў, — кажа спадар Талмачоў. — Усе жыхары Усходу абураныя планамі дзяржавы знішчыць аўтавакзал. Па-першае, гэта выдатная архітэктура — будынак аўтавакзала атрымаў дзяржаўную прэмію. Па-другое, гэта важны транспартны вузел для жыхароў раёна Усход-2. Вакзалам карыстаюцца не толькі жыхары, якія едуць у цэнтр, але і турысты, якія наведваюць бібліятэку, людзі, што едуць на могілкі ў Калодзішчах, і тыя, хто мае лецішча ў гэтым кірунку. З „Маскоўскага“ ідуць таксама аўтобусы на Сілічы, Раўбічы, у Лагойск і ў аэрапорт — гэта вельмі зручна».

Паводле словаў спадара Талмачова, вакзал недагружаюць наўмысна: «З дванаццаці касаў там працуе тры. Я спецыяльна размаўляў з касіркамі: кажуць, што сур’ёзна знізілі заробак — да 2,5 млн рублёў, таму ісці туды працаваць згаджаюцца толькі пенсіянеркі».

Таксама жыхары Усходу баяцца, што «Газпрам» пабудуе на месцы аўтавакзала казіно, што пагоршыць крымінагенную сітуацыю ў гэтай частцы горада.

Віктар Талмачоў працягвае збіраць подпісы супраць руйнавання «Маскоўскага».

«Усход — гэта першы ў Мінску раён, дзе былі пабудаваныя высотныя павярховікі, гэта тытульны раён, куды Машэраў засяліў інтэлігенцыю. Я спадзяюся, што ўлады нас пачуюць і не стануць руйнаваць аўтавакзал».

Каментары50

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць