Ён будзе працаваць на тэрыторыі «Сонечнай даліны» ў Курасоўшчыне.
НаКалі ў цябе ёсць дошка для сноўборду і ты ведаеш, што такое джыбінг, то ў Курасоўшчыне гэтай зімой давядзецца бываць часцяком.экстрым-мапе Менска хутка з’явіцца новая кропка. Заўтра ў гарналыжным цэнтры «Сонечная даліна» адкрыецца новы сноўпарк.
Чацвер, абед, гарналыжны парк «Сонечная даліна» ў спальным мікрараёне Курасоўшчына. Пад бадзёры
Павел Лабода — прадстаўнік каманды Playground Bros — пачынае распавядаць пра новую мекку беларускіх сноўбардыстаў і пра тое, хто і як яе будаваў. Два іншыя хлопцы —
Сноўпарк у «Сонечнай даліне» — гэта 3 трампліны і каля 10 фігур для джыбінгу. Перапад вышыні ў парку — 30 метраў. Адлегласць ад найбліжэйшага прыпынку грамадскага транспарту — каля 500 метраў. Кошт катання за дзень па буднях — 100 тысяч.Карацей, дастаткова спрыяльныя ўмовы, каб пасля працы ці ўнівера паваляцца ў снезе. Цікава яшчэ і тое, што парк пабудаваны пры дапамозе актывістаў ад сноўборду, якія працавалі тут дзеля магчымасці мець годную пляцоўку для спорту.
Паводле Пашы, будаўніцтва сноўпарка — вынік супрацы трох структураў, кожная з іх
«Сноўбардыстам хутка робіцца сумна на беларускіх схілах, — распавядае Паша. — Яны глядзяць відэа ў нэце, бачаць, што ёсць скачкі і джыбінг, і хочуць нешта такое ў сябе дома займець. Гэтак паступова сноўбардысты ператвараюцца ў будаўнікоў. У некаторай ступені гэта ж здарылася і з нашай камандай. Нас 6 чалавек, і калісьці даўно мы пачалі стыхійна ставіць трампліны ў гарналыжных курортах, але іх прыбіралі на наступны ж дзень.
Бо кіраўніцтва тых курортаў не разумела, навошта яны патрэбныя. У апошнія гады сітуацыя змянілася, і ў нас ёсць магчымасць рабіць паўнавартасныя сноўпаркі».
У апошнія гады Playground Bros працавалі ў Сілічах, а летась пазнаёміліся з кампаніяй «Чел’Z», якая закупіла якаснае абсталяванне сусветнага ўзроўню, і кіраўніком «Сонечнай даліны» Віктарам Смалоўскім, які аддаў пад парк вялікі кавалак курорту і «падагнаў» тэхніку.І на пачатку студзеня сёлета хлопцы ўзяліся за працу.
«Разам з двума шэйперамі з „даліны“ мы мантавалі парк па начох, пасля закрыцця трасы, — успамінае Паша. — А 22:00 усё зачыняецца, гасне святло і людзі сыходзяць з курорта. Пасля гэтага заводзіцца ратрак, на ім уключаюцца ліхтары, і ў іх святле на мантаж выходзіць наша брыгада. На ўвесь сноўпарк мы выдаткавалі больш за 10 дзён, часам працавалі да
Сам Паша —
«Калі мы не зробім такога парка, то ёсць імавернасць, што яго не зробіць ніхто, —кажа Паша. — А нам самім хочацца катацца ў добрых умовах, таму мы і ўпісваемся ў такія штукі. Хоць пакуль з гэтым будаўніцтвам мы шаўцы без ботаў — увесь час сыходзіць на сноўпарк, нават пакатацца ўволю яшчэ не давялося. На выходных будзем наганяць».
Фота на http://34mag.net/post/snegaweek/
Каментары