Капітан «Ліверпуля» Стывен Джэрард стаў пераможцам па выніках галасавання заўзятараў па вызначэнні найлепшага англійскага футбаліста 2012 года, паведамляе афіцыйны сайт Футбольнай асацыяцыі Англіі.
За Джэрарда прагаласавалі больш за 180 тысяч чалавек. У галасаванні ён апярэдзіў партнёраў па зборнай Англіі Дэні Уэлбека, Эшлі Коўла, Джо Харта і Глена Джонсана.
32-гадовы хаўбек ахвяруе атрыманы грашовы прыз у 25 тысяч фунтаў у Фонд Бобі Мура.
Дадамо, яго партнёр па «Ліверпулі» Джордан Хендэрсан быў прызнаны найлепшым гульцом ва ўзросце да 21 года.
Каментары