«З пэўных прычын выдавецтва «Тэхналогія» не працуе», — гаворыцца ў акаўнце мінскага выдавецтва ў фэйсбуку.
Больш ніякіх тлумачэнняў у допісе няма.
Выдавецтва «Тэхналогія» было заснаванае ў 1988 годзе, выдавала кнігі па-беларуску, выдала за гэты час некалькі сотняў, калі не тысячы кніг.
З 2020 года ў Беларусі ўладамі былі закрытыя амаль усе незалежныя выдавецтвы, у тым ліку «Беларускі кнігазбор», «Галіяфы», «Лімарыус».
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары