Літаратура33

Алена Брава атрымала амерыканскую выдавецкую прэмію

Штогод 29 студзеня амерыканскае выдавецтва Frаnс-Tіrеur USА адзначае прэміяй «Вольны стралок: Сярэбраная куля» найлепшыя кнігі выдавецкага года. Сёлета Міжнародная прэмія Frаnс-Tіrеur USА — Sіlvеr Bullеt 2013 — і адпаведны статус «Франтырор-2013» прысуджаны Алене Брава «па сукупнасці выдадзенага і ў перспектыве чаканага».
У 2012 годзе і на пачатку 2013-га ў Алены выйшлі ў ЗША на рускай мове кнігі «Каханне ў ценю казармаў Манкада» , «Спектакль у чорным тэатры» і «Менада і яе сатыры».

Рашэнне аб прысуджэнні прэміі ў дзень нараджэння Чэхава, Пастэрнака і самога выдавецтва прымае міжнародная рада, у склад якой уваходзяць пісьменнікі і славісты Марына Камі (ЗША), Сяргей Юр’енен (ЗША), Дзмітрый Бавільскі (Расія), Мікалай Бокаў (Францыя), Аляксандр Кабакоў (Расія), Марыа Корці (Італія), Элен Менегальда (Францыя), Андрэй Назараў (Данія), Міхаіл Эпштэйн (ЗША).

Алена Брава жыве ў Барысаве.
З першымі празаічнымі творамі дэбютавала ў часопісе «Маладосць». Кніга «Рай даўно перанаселены», выдадзеная ў выдавецтве «Галіяфы», сёлета стала намінантам на прэмію імя Ежы Гедройца і патрапіла ў лонг-ліст.

Аповесці «Каменданцкі час для ластавак» і «Дараванне» надрукаваны ў расійскім літаратурным часопісе «Сибирские огни», за апошнюю з іх аўтар узнагароджана расійскай літаратурнай прэміяй імя Канстанціна Сіманава і залатым медалём. Дарэчы, аповесць «Дараванне», якая перакладзена і на нямецкую мову, у бліжэйшы час павінна пабачыць свет асобнай кнігай.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы12

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь13

«Дзяжурыць пад дзвярыма». Ганну Бонд зноў пераследуе сталкер34

У Польшчы знайшлі спосаб ажывіць заняпалую вёску на мяжы з Беларуссю

«І горы не патрэбныя». Пад Гроднам мужчына зрабіў трасу для цюбінгу проста ў сваім двары

Мадура прапаноўвалі выехаць у Турцыю, але ён не пагадзіўся7

УСУ ўдарылі па найбуйнейшым расійскім вытворцу акумулятараў для беспілотнікаў і ракет2

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда20

Нікаласа Мадура вядуць вуліцамі Нью-Ёрка13

Прэзідэнт Калумбіі заявіў, што будзе бараніцца са зброяй у руках ад ЗША26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы12

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць