Улада44

На саміце ЕС не будзе абмяркоўвацца пытанне аб статусе Уладзіміра Макея

Удзельнікі двухдзённага саміта Еўрапейскай рады, які адкрыўся ў Бруселі 7 лютага, не будуць абмяркоўваць беларускае пытанне і статус міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.
Пра гэта паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

«Еўрапейская рада сфакусуецца на наступным доўгатэрміновым бюджэце Еўрасаюза і пытаннях „арабскай вясны“. Беларусь у парадак дня саміта не ўключана», — сказала Качыянчыч.

Паводле яе слоў, не будзе абмяркоўвацца і пытанне аб змяненні статусу Уладзіміра Макея, які на гэты момант знаходзіцца ў спісе беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю.

«Нашы абмежавальныя меры перыядычна абмяркоўваюцца і пераглядаюцца. Але на гэты момант няма ніякіх змяненняў адносна статусу Макея», — падкрэсліла Качыянчыч.

Напярэдадні саміта ў інтэрв’ю «Радыё Свабода» дэпутат Еўрапарламента ад Літвы Юстас Палецкіс паведаміў, што падчас саміта можа быць узнятае пытанне аб выдачы ўязной візы на тэрыторыю Еўрасаюза кіраўніку беларускага знешнепалітычнага ведамства. На думку шэрагу еўрапейскіх чыноўнікаў, Макею трэба дазволіць уезд у ЕС, бо менавіта з кіраўніком МЗС трэба перш за ўсё гаварыць аб дэмакратызацыі краіны.

Нагадаем, Уладзімір Макей быў уключаны ў спіс неўязных у ЕС беларускіх чыноўнікаў 31 студзеня 2011 года. На той момант ён узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы12

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь13

«Дзяжурыць пад дзвярыма». Ганну Бонд зноў пераследуе сталкер34

У Польшчы знайшлі спосаб ажывіць заняпалую вёску на мяжы з Беларуссю

«І горы не патрэбныя». Пад Гроднам мужчына зрабіў трасу для цюбінгу проста ў сваім двары

Мадура прапаноўвалі выехаць у Турцыю, але ён не пагадзіўся7

УСУ ўдарылі па найбуйнейшым расійскім вытворцу акумулятараў для беспілотнікаў і ракет2

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда20

Нікаласа Мадура вядуць вуліцамі Нью-Ёрка13

Прэзідэнт Калумбіі заявіў, што будзе бараніцца са зброяй у руках ад ЗША26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы12

Сенатар Грэм назваў краіну, якую неўзабаве можа напаткаць лёс Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць