Здарэнні

Следчы камітэт зацікавіўся дзяржаўным казначэйствам

Следчы камітэт распачаў новыя крымінальныя справы, звязаныя з дзейнасцю ААТ «Аб'яднаная дырэкцыя будаваных аб'ектаў» Мінікультуры. У скандал уцягнутае і дзяржаўнае казначэйства.

Нагадаем, што ў лістападзе 2012 года упраўленнем Следчага камітэта па г. Мiнску была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара ААТ «Аб’яднаная дырэкцыя будаваных аб’ектаў». Яму было інкрымінаванае здзяйсненне злачынства па ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча, альбо падчас выканання функцыяў па раздзяржаўленні ці прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы).

Паводле дадзеных праваахоўных органаў, падазраваны нібыта з кастрычніка 2010 года па травень 2011-га аддаваў указанні падначаленым супрацоўнікам аб неправамерным падпісанні фіктыўных актаў здачы-прыёмкі выкананых будаўніча-мантажных работ, нібыта зробленых ПСУП «Мілдзіс» падчас будаўніцтва аб’екта «Спартыўна-культурны цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па вул. Рабкораўская, 17 у г. Мінску». Акрамя таго, дырэктар нібыта таксама аддаваў незаконныя ўказанні падначаленым аб пералічэнні гэтаму прадпрыемству авансаў, калі нават папярэднія авансы адпрацаваныя не былі.

Усё гэта, на думку праваахоўных органаў, дырэктар рабіў з карыслівых інтарэсаў, жадаючы прэміі за выкананне прагнозных паказчыкаў, а таксама атрымаць бясплатны рамонт сваёй асабістай нерухомасці за кошт прыватнай кампаніі.

Як адзначае пракуратура, будаўніцтва аб’екта вялося ў рамках дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, зацверджанай Указам прэзідэнта № 562 ад 16 кастрычніка 2008 года, таму дзеянні падазраванага не толькі нанеслі шкоду дзяржаве ў памеры 3,6 мільярда рублёў, але і шкоду дзяржаўным інтарэсам.

Праз тры месяцы расследаванне атрымала працяг.
У лютым Следчы камітэт распачаў яшчэ некалькі крымінальных справаў. У ліку падазраваных апынуліся галоўны інжынер ААТ «Аб’яднаная дырэкцыя будаваных аб’ектаў», галоўны эканаміст аддзялення «Фрунзенскае» ўпраўлення дзяржаўнага казначэйства па г. Мінску і дырэктар ПСУП «Мілдзіс». Праўда, інкрымінаваныя ім злачынствы пакуль нікчэмныя ў параўнанні з сумай шкоды, прынесенай дзяржаве.

Так, дырэктару ПСУП «Мілдзіс» інкрымінуецца шкода без прыкмет крадзяжу — ч.2 арт.216 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Ён падазраецца ў тым, што шляхам складання і выдачы заведама ілжывых афіцыйных дакументаў у выглядзе даведак кошту і актаў здачы-прыёмкі выкананых будаўнічых работ прынёс ААТ «Аб’яднаная дырэкцыя будаваных аб’ектаў» шкоду ў памеры больш за 1,8 мільярда рублёў. Чыноўніку дзяржаўнага казначэйства і галоўнаму інжынеру таварыства інкрымінуецца арт.428 (службовая халатнасць). Акрамя таго, галоўны інжынер дырэкцыі падазраецца ў здзяйсненні злачынства па ч.1 арт.427 КК (службовы падлог). Нібыта ён у папярэдняй змове з дырэктарам ПСУП «Мілдзіс» здзейсніў падробку дакументаў па дзяржаўным кантракце на выкананне падрадных работ для дзяржаўных патрэб па будаўніцтве аб’екта «Спартыўна-культурны цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў». У выніку прыватная кампанія атрымлівала на свае рахункі авансы за меркаваныя працы, якія потым не былі выкананыя.

Цяпер сталічная міліцыя праводзіць праверку дзейнасці ААТ «Аб’яднаная дырэкцыя будаваных аб’ектаў» Мінкультуры па аб’екце «Рэканструкцыя з частковай рэстаўрацыяй будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

На моладзевым з'ездзе «Грузінскай мары» ззяў Цотнэ Іванішвілі — яго называюць грузінскім Колем Лукашэнкам3

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам9

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ19

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць