Прэм'ер Бойка Барысаў абвесціў, што сыдзе ў адстаўку на працягу дня.
Восем дзён у Балгарыі працягваюцца масавыя дэманстрацыі пратэсту супраць росту цэнаў на электрычнасць. У Сафіі на вуліцы выйшлі дзясяткі тысяч людзей. Выступы адбыліся і ў іншых гарадах. Яны перараслі ў вулічныя бітвы з паліцыяй. Ёсць параненыя.
А прычына была празаічная. Цэны на электрычнасць выраслі ў два разы.Кампаніі CEZ, EVN і
Дэманстрацыі супалі з140-гадовым юбілеем смерці балгарскага Каліноўскага — Васіла Леўскага.
У панядзелак падаў у адстаўку
Правы ўрад Барысава (партыя Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі, або ГЕРБ) правёў істотныя эканамічныя рэформы, узмацніў барацьбу з карупцыяй і перагледзеў рызыкоўныя кантракты з «Газпромам» і «Росатамам».
Партыі ГЕРБ процістаяць сацыялісты (цясней звязаныя з Масквой) і Рух за правы і свабоды (турэцкая меншасць; нядаўна здарыўся інцыдэнт, калі іх лідара спрабавалі застрэліць проста на з’ездзе).
Сам Барысаў у савецкі час быў целаахоўнікам дыктатара Тодара Жыўкава.
Каментары