Усяго патроху11

У Мінску адкрылася традыцыйная выстава «Свет дзяцінства»

Прыкладна 130 прадпрыемстваў і арганізацый прадстаўлены на міжнароднай выставе «Свет дзяцінства — 2013», якая адкрылася 20 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» па вуліцы Янкі Купалы, 27.

Як заявіў на адкрыцці дырэктар НВЦ «БелЭкспа» Аляксей Лазука, з кожным годам на выставе з’яўляюцца новыя экспаненты, яна абнаўляецца прыкладна на траціну. Традыцыйна тавары на экспазіцыі можна набыць оптам і ў розніцу, а ў праграму ўключаны розныя мерапрыемствы для дзяцей і бацькоў.

Як заявіла намеснік начальніка ўпраўлення спажывецкага рынку беларускіх тавараў Міністэрства гандлю Марына Ліпніцкая, на выставе прадстаўлены шырокі асартымент дзіцячай прадукцыі для дзяцей ад нараджэння да паўналецця. «Гэта і прадукты харчавання, адзенне і абутак, школьна-пісьмовыя прылады, кнігі, гульні, тавары для спорту і адпачынку і іншая прадукцыя як айчыннай прамысловасці, так і замежных вытворцаў», — сказала яна. Будуць прадстаўлены новыя мадэлі калясак з Польшчы і Балгарыі, вырабленыя па інавацыйных тэхналогіях, моднае дзіцячае адзенне, у тым ліку і дызайнерскае, у прыватнасці беларускага мадэльера Людмілы Лабковай.

Паводле слоў Ліпніцкай, штогод аб’ёмы пастаўкі і рэалізацыі тавараў для дзяцей у Беларусі павялічваюцца.

Прадугледжана таксама магчымасць атрымаць кансультацыі спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя — педыятра, стаматолага і неўрапатолага, а таксама ў цэнтрах, дружалюбных падлеткам.
Яны правядуць гутаркі на наступныя тэмы: «Псіхафізіялагічныя асаблівасці развіцця падлеткаў», «Як пераадолець стрэс?», «Шкодныя звычкі і здароўе», «Захаванне рэпрадуктыўнага здароўя».

21 лютага з 11.00 да 13.00 у канферэнц-зале «БелЭкспа» пройдзе майстар-клас «Роды без болю», арганізаваны часопісам BabyBOOM. Заняткі правядуць старшая акушэрка і псіхолаг Клінічнага радзільнага дома Мінскай вобласці.

На стэндах Міністэрства адукацыі можна атрымаць інфармацыю пра дзіцячыя гурткі і секцыі і паўдзельнічаць у творчых майстар-класах.

Каментары1

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

Трамп: Змена рэжыму ў Іране — найлепшае, што можа адбыцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць