Грамадства1111

Ліхавіду дадалі 10 сутак за Плошчу-2010

Міліцыя Першамайскага раёна Мінска запатрабавала ад былога палітвязня Мікіты Ліхавіда дабыць 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 года.

20 снежня 2010 года Ліхавіда пакаралі за ўдзел у Плошчы 15 суткамі арышту, але 25 снежня яго перавялі ў следчы ізалятар па крымінальнай справе, у якой ён быў асуджаны ўжо на 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Датэрмінова ён быў вызвалены ў верасьні 2011 года.

Навіну пра тое, што Мікіта Ліхавід мусіць самастойна прыйсці ў турму на Акрэсціна і адбыць 10 сутак, яму паведаміў участковы.

Паводле яго, прыйшла адпаведная папера з РУУС Першамайскага раёна, прычым не толькі на Ліхавіда, але на многіх адміністрацыйна пакараных, якія не адбылі свае тэрміны цалкам. Пры гэтым патлумачана, што тэрміну даўнасці па такіх прысудах няма.

Спадар Ліхавід лічыць такое рашэнне незаконным, бо, па-першае, з моманту вынясення прысуду прайшло больш за тры месяцы, а па-другое — за тыя падзеі ён адбыў пакаранне ў крымінальным парадку, а паводле заканадаўства два разы за адно правапарушэнне караць нельга. Тым не меней Мікіта не ведае, як можна абскардзіць гэтую пастанову — з моманту яе вынясення прайшло больш за два гады.

Юрыст Павал Сапелка мяркуе, што юрыдычна ўлады могуць абгрунтаваць неабходнасць дабыць пакаранне за Плошчу, але самае істотнае ў гэтай гісторыі тое, што сама адказнаьць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях у тым выглядзе, у якім яна існуе ў Беларусі, — незаконная, яна не адпавядае ні Канстытуцыі, ні міжнародным стандартам.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ2

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішніка з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах3

«Ты пакліч мяне. Пазаві». Naviband прэзентаваў песню да Дня закаханых на класічны верш беларускай літаратуры3

«Змена рэжыму неабходная, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі». Рэза Пехлеві заклікаў ЗША нанесці ваенны ўдар па іранскім рэжыме6

Белы дом апублікаваў валянцінку з Грэнландыяй6

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты14

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ2

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць