Прэзідэнт ЗША Барак Абама будзе чакаць да 23.59 і 59 сэкундаў, каб аддаць загад пра скарачэнне бюджэту. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джэйн Кэрні.
Калі ў Вашынгтоне будзе поўнач, у Мінску — 8 гадзінаў раніцы. Скарачэнні бюджэту ЗША на 85 мільярдаў даляраў павінны пачацца 1 сакавіка.
Гэты тэрмін быў вызначаны падчас дэбатаў наконт павышэння «столі» дзяржаўнай запазычанасці ў жніўні 2011 года. Кангрэс і прэзідэнт дамовіліся тады стварыць пагрозу сэквэстру, каб стымуляваць прыняцце захадаў для скарачэння бюджэтнага дэфіцыту. Аднак гэта не дапамагло.
Каментары