Кіно22

«Сукенка» — першае беларускае феміністычнае дакументальнае відэа

Розныя гераіні — дзяўчынка з дзіцячага дому, маці-гераіня, бізнес-ледзі, грамадская актывістка, распавядаюць пра жыццё, мужчын, дзяцей, лёс і каханне.

«Сукенка» — першае беларускае феміністычнае дакументальнае відэа, над якім працавалі адначасова некалькі аўтарак. Яго прэзентацыя адбылася 8 сакавіка 2013 года на мультылэйбле «Пяршак» моладзевага часопіса 34mag.net.

Фактычна «Сукенка» — відэа-даследванне працягласцю 50 хвілінаў, серыя інтэрв’ю, прысвечаных тэме выбару жыццёвых стратэгій жанчынамі ў Беларусі. Праца над відэа адбывалася ў межах праекта «Развіццё гендэрнай адчувальнасці ў Беларусі», які ажыццяўляўся ў 2011-2012.

Розныя гераіні — дзяўчынка з дзіцячага дому, маці-гераіня, бізнес-ледзі, грамадская актывістка, распавядаюць пра жыццё, мужчын, дзяцей, лёс і каханне. Ключавы кантэкст для аб’яднання розных гісторый — тэма (магчымасці) выбару. Які выбар вызначаецца як «правільны», якія існуюць сцэнары нармалізацыі жаночага выбару, і якімі рэсурсамі для «самастойнага» вызначэння сваёй жыццёвай стратэгіі валодаюць жанчыны?

«Гэта відэа-эсэ пра тое, як сацыяльнае “адзенне” дапамагае нам выдаваць рэальнае за жаданае, ператвараючыся то ў карнавальны касцюм, то ва ўціхамірвальную кашулю», — кажуць аўтаркі «Сукенкі».

Паралельна здымкам стужкі праводзілася даследванне тэмы свята 8-га сакавіка, Міжнароднага жаночага дня. На думку стваральніц праекта, свята, якое напачатку свайго існавання мела яскравы палітычны характар, з цягам часу згубіла яго, і набыла патрыярхальна-сэксісцкі характар. З вынікамі даследвання, якое праводзілася на матэрыле публікацый у газетах, можна азнаёміцца ў кнізе «Гендерны лікбез» пад рэдактарствам Алены Мінчэні і Вольгі Сасункевіч.

На старонцы прэзентацыі можна спампаваць відэа дакументальнага праэкту «Сукенка» з ангельскімі субтытрамі.

Аўтарская група відэа: Ірына Новік, Ксенія Пажыдаева, Наталля Аксяневіч, Таццяна Сяцко, Вера Пахай, Таццяна Булка, Кацярына Буйко, Дар’я Сапранецкая, Наталія Голава, Аляксандра Ігнатовіч.

Кіраўніцы праекта: Наталія Голава, Аляксандра Ігнатовіч

Каментары2

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць