Грамадства1414

Калі прыйдуць па БНФ?

Вярхоўны суд сёньня прызначыў дату разгляду пазову Мінюсту аб ліквідацыі Беларускай экалягічнай партыі а таксама зацікавіўся партыяй жанчынаў «Надзея».

Вярхоўны суд сёньня прызначыў дату разгляду пазову Мінюсту аб ліквідацыі Беларускай экалягічнай партыі (БЭЗ). Слуханьне справы пачнецца 29 жніўня.

Паводле міністэрства юстыцыі ягоны пазоў аб ліквідацыі партыі грунтуецца на тым, што колькасны склад партыі меншы за мінімальна дазволены заканадаўствам — 1000 чалавек. Паводле зьвестак, пададзеных у міністэрства партыяй, колькасьць яе членаў складае 582 чалавекі. Міністэрства таксама падкрэсьлівае, што партыяй не былі створаныя менская гарадзкая і рэгіянальныя структуры ў большасьці рэгіёнаў краіны.

Сёньня ж занепакоенасьць наконт лёсу сваёй арганізацыі выказала старшыня Беларускай жаночай партыі «Надзея» Алена Яськова. 20 ліпеня прадстаўнікі партыі атрымалі ўказаньне міністэрства юстыцыі падаць да 8 жніўня поўны сьпіс членаў партыі. Паводле спадарыні Яськовай, «за такі кароткі тэрмін выканаць патрабаваньне проста нерэальна». Яна ня выключае, што гэта можа стаць падставай для ліквідацыі партыі.

2 жніўня Вярхоўны суд на падставе пазову Міністэрства юстыцыі прыпыніў на 6 месяцаў дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня6

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў2

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі9

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня6

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць