Грамадства

Польскі Сэйм: «Вольны сьвет не забудзецца на тых, хто выступае супраць уласнага народу»

Сёньня польскі Сэйм адзінагалосна прыняў дзьве ўхвалы ў справе Беларусі – у адной дэпутаты асудзілі Аляксандра Лукашэнку за апошнія рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірнай акцыіі пратэсту, а ў другой прызналі прэзыдэнцкія выбары фальсыфікаванымі і заклікалі да правядзеньня паўторных выбараў.

«Сэйм Польшчы зь вялікай занепакоенасьцю атрымлівае ўсё больш інфармацыі пра рэпрэсіі супраць беларускай дэмакратычнай апазыцыі - сёньня ўначы бала ўжытая грубая сіла супраць удзельнікаў мірнай дэманстрацыі, якія пратэставалі супраць фальсыфікацыяў вынікаў выбараў. Шмат зь іх зьбітыя, сотні арыштаваныя, у тым ліку і грамадзяне Польшчы. Гэты жорсткі крок чарговы раз ставіць перад міжнароднай супольнасьцю пытаньне аб парушэньнях правоў чалавека беларускімі ўладамі. Мы асуджаем захады Алляксандра Лукашэнкі», - гаворыцца ў заяве Сэйму.

Дэпутаты запатрабавалі ад польскага ўраду зрабіць рашучыя захады на карысьць пашырэньня на ўвесь Эўрапейскі зьвяз санкцыяў супраць беларусіх уладаў.

«Папярэджваем: вольны сьвет не забудзеца на тых, хто выступае супраць уласнага народу. Абяцаем: вольны сьвет не пакіне самотнымі беларусаў, якія церпяць ад рэпрэсіяў за барацьбу за правы, якія ім належаць. Беларусы, суседзі, сябры – мы з вамі,» – гаворыцца ў заяве.

У другой ухвале, якая таксама была прынятая адзінагалосна, адзначачаецца, што Сэйм, бяручы пад увагу інфармацыю ад назіральнікаў ад АБСЭ, а таксама паведамленьні мэдыяў аб хадзе выбараў, прызнае гэтыя выбары фальсыфікаванымі.

«Маштабы парушэньня дэмакратычных стандартаў жахлівыя . Дэмакратычная польская дзяржава, усьведамляючы масавасьць парушэньняў правоў чалавека і дэмакратычных правілаў, ня можа прызнаць, што мінулыя выбары ў Беларусі адлюстроўвалі волю беларускага народу. Мы жадаем братняму беларускаму народу хуткай рэалізацыі мараў аб свабодзе. Сэйм зьвяртаецца да ўсіх краінаў сьвету з заклікам быць салідарнымі і дапамагаць беларускаму народу, які застаецца пад уціскам і намагаецца паканаць дыктатуру», - адзначаецца ва ўхвале польскага Сэйму.

***************

Між тым кіраўнік дэпутацкай групы салідарнасьці зь Беларусьсю польскага Сэйму Робэрт Тышкевіч так пракамэнтаваў для нашага радыё апошнія падзеі ў Менску.

(Тышкевіч: ) «Я думаю, што ўрэшце паказалася праўдзівае аблічча дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Так як мы і думалі – рэжым ужыў сілу ўначы, калі не было журналістаў і камэраў, ужыў сілу супраць невялікай групы людзей, чый пратэст меў выключна мірны характар. Польскі Сэйм ужо адрэагавазў на гэтыя непрымальныя паводзіны беларускіх уладаў, заклікаўшы ўрад узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА116

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Па-беларуску «Слана» Філіпенкі набывалі больш ахвотна, чым па-руску». Якія кнігі сёння ў топе? Інтэрв'ю з кіраўніцай выдавецтва Gutenberg Publisher5

«Дачка» EPAM Systems увайшла ў топ-10 найбуйнейшых бізнэсаў Грузіі

Шахед трапіў у шматпавярховік Кіева. Яшчэ адзін — у прыпынак грамадскага транспарту ў вобласці ВІДЭА1

Дзяржаўны знак якасці прысвоілі толькі адной з дзвюх беларускіх згушчонак. Дык Глыбокае ці Рагачоў?16

У Пінску пенсіянерка правалілася на сваім аўто ў яму дарожнікаў. Яе яшчэ і аштрафавалі6

Дырэктара філіяла «Гомсельмаша» ў Аргенціне шукаюць па аб'яве і прапануюць зарплату зваршчыка ў Мінску4

У Слуцку прадаюць па акцыі карыстаны чырвона-зялёны халадзільнік12

У Казахстане за год завялі 709 крымінальных спраў на грамадзян, якія завербаваліся ваяваць за Расію1

Страты аэрапортаў Літвы ад беларускіх метэазондаў перавысілі 800 тысяч еўра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА116

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць