Літаратура77

Ой, красавіца, я б да цябе вечарком зайшоў!

З пачутага. Піша Таццяна Барысік.

Ішоў Пятро з граблямі. Паслізнуўся і на тыя граблі ўпаў. Войкнуў, мацюкнуўся, а пасля ўзняўся і прамовіў:

— Во, абышлося, а маглі ж і зламацца.

* * *

Рэкламны плакат чарговых цудадзейных лекаў ад усяго друкуе чарговую гісторыю шчаслівага выздараўлення: «Пяць месяцаў таму ў мяне адняліся ногі, прычыны не ведаю, бо да ўрача не звяртаўся…»

* * *

Камплімент па-сваяцку: «Ну, ты, Іван, і раскаравеў за гэты год! Аж да кабана стаў падобны».

* * *

Прастакаваты ў абыходжанні мужчына заляцаецца да новай каляжанкі, гучна крычыць на ўвесь аўтобус:

— Ой, якая ты красавіца, я б да цябе вечарком зайшоў!

— Гэта вы мне? — спачатку спалохана дзівіцца жанчына, пасля прамаўляе ўжо ласкавей. — Ну, і зайшлі б, я б вас пакарміла. «Кіцікэт» у мяне ёсць!

* * *

Напярэдадні 8 Сакавіка ў чаканні выплаты пенсіі на пошце стаяць у чарзе пенсіянеры. Зухаваты дзядзька жартуе з бабулькамі:

— Бабкі, хадзіце хутчэй дадому і раскручвайце сваіх дзядоў, хай кветкі вам купяць,падарункі!

— Дык мы ім ужо самі ўсё купляем: і кветкі, і падарункі, — адгукаецца самая баявая.

— На 23 лютага?

— Не, на Радаўніцу.

* * *

«Мне ў жыцці не шанцуе, — спавядаецца падпіты незнаёмец у тралейбусе. — Вярнуўся ў родны горад, думаў маці з бацькам на вакзале сустрэнуць, а сустрэла міліцыя».

* * *

З ліста пенсіянеркі ў рэдакцыю часопіса «Сад і агарод»:

«Вось ужо сем гадоў запар і ў снег, і ў дождж, і ў гразь важу з калонкі ваду на самаробным вазку. Зрабіце сабе такі і вы, скарыстаўшы колы ад міні-трактара. Яшчэ вашы ўнукі будуць цягаць на ім ваду з калонкі ў любое надвор’е».

* * *

У жывым эфіры віншавальнай праграмы на Беларускім радыё зачытваюць SMS:

— Віншуем шаноўную Ніну Макараўну з днём нараджэння. Зычым здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Сябры з ансамбля «Радаўніца».

— Вясёлыя ў вас сябры, Ніна Макараўна.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка32

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

Паролем ад камер відэаназірання ў абрабаваным Луўры было слова «Луўр»6

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць