Літаратура11

Выйшаў зборнік вершаў Янкі Купалы на в’етнамскай мове

У Ханоі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Там, дзе песня жыцця» (‘Nơi bài ca cuộc đời’) Янкі Купалы. Гэта першы пераклад на в’етнамскую мову твораў беларускага паэта, піша Reform.news.

Фота: tuoitre.vn

Кніга апублікаваная выдавецтвам «Згода народа» (NXB Dân Trí) у супрацоўніцтве з выдавецтвам «Эканоміка Фінансы» (NXB Kinh tế — Tài chính) і беларускім Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

На прэзентацыі 2 лістапада пасол Беларусі ў В’етнаме Уладзімір Баравікоў адзначыў сусветную вядомасць Янкі Купалы. Фан Нгок Чынь, дырэктар выдавецтва «Эканоміка Фінансы», падкрэсліў, што творы паэта, якія адлюстроўваюць «прыгажосць беларускай душы», блізкія па духу в’етнамскаму чытачу.

Асаблівае месца занялі словы аднаго з перакладчыкаў зборніка Нгуена Ван Чыена. Ён адзначыў, што Купала піша пра жыццё сялян, не баючыся гаварыць аб прыгнёце, і таму «ён — голас Беларусі, голас пакут і надзеі». Перакладчыка ўразіла і вобразнасць паэта, якая дазваляе чытачу «апынуцца ў беларускім лесе».

Спадар Чыен зрабіў выснову: «Янка Купала — не толькі паэт, але і сімвал беларускай культуры. Яго творы аказалі глыбокі ўплыў на развіццё беларускай літаратуры і мастацтва».

У межах мерапрыемства Уладзімір Баравікоў перадаў 30 экзэмляраў кнігі Нацыянальнай бібліятэцы В’етнама.

Каментары1

  • Андрусь
    03.11.2025
    Дзякую ад усяго сэрца перакладчыку. Гэта велізарная праца - выканаць пераклад твора... Тым больш паэтычнага. Дзякую за павагу да нашай Культуры.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Чаховіч адказаў Севярынцу: Гамафобія — прадукт лагернага мыслення homo sovieticus, а не хрысціянская каштоўнасць117

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі112

У Варшаве прэзентуюць новую кнігу Зянона Пазняка24

У Каракасе амерыканскія спецназаўцы «бачылі» праз сцены. Што гэта за супертэхналогія?2

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць