Сярод прэтэндэнтаў на прыватызацыю ТАА «Мінскі маргарынавы завод» і кандытарскай фабрыкі «Конфа» ёсць і літоўскія кампаніі, адзначае літоўская дзелавая газета Verslo zinios.
«Гэтымі прадпрыемствамі цікавяцца літоўскія кампаніі, я думаю, што ў іх ёсць магчымасць перамагчы на адборачных конкурсах інвестараў, якія павінны адбыцца прыблізна праз пару месяцаў», — сцвярджае дарадца праекта Сусветнага банка ў Беларусі і Нацыянальнага інвестыцыйна-прыватызацыйнага агенцтва Яна Райн-Бодард.
Два гады таму беларускі ўрад зацвердзіў спіс васьмі прадпрыемстваў, здзелкі па прыватызацыі якіх будзе ажыццяўляць кантраляванае Міністэрствам эканомікі Нацыянальнае інвестыцыйна-прыватызацыйнае агенцтва сумесна з Сусветным банкам і фінансавымі дарадцамі.
«У літоўскіх інвестараў добрая рэпутацыя, акрамя таго, лепшая сярод усіх бліжэйшых суседзяў, і ў Беларусі іх чакаюць. Я думаю, што ў Літве нямала кампаній, якія маглі б пашырацца на велізарны ўсходні рынак праз Беларусь, асабліва па прычыне адзіных падатковых умоваў пры гандлі з Расіяй і Казахстанам», — сцвярджае Райн-Бодард.
Каментары