Грамадства77

Пераможца Belarus Press Photo 2011 выйграла і «Залатое пяро» лукашэнкаўскага Саюза журналістаў

Сёння Беларускі саюз журналістаў абвясціў вынікі конкурса «Залатое пяро» за найлепшыя журналісцкія матэр’ялы. Прэмію за найлепшую работу ў фотажурналістыцы атрымала фотакарэспандэнтка БелТА Наталля Аблажэй.

Гэта не першая перамога Наталлі Аблажэй на фонкурсах рэпартажнай фатаграфіі. Прычым перамагала Наталля не толькі ў дзяржаўных, але і незалежных спаборніцтвах: у 2011 г. яна заняла першае месца ў конкурсе Belarus Press Photo за фатаздымак трох птушанятаў касманогага сыча ў намінацыі «Прырода». Фота з’явілася і ў альбоме Belarus Press Photo 2011, які нядаўна прызналі экстрэмісцкім.

Карэспандэнт «НН» даведаўся ў Наталлі Аблажэй падрабязнасці пра перамогу ў «Залатым пяры-2013».

«Я ўдзельнічала з серыі фатаздымкаў. Дакладней, гэта некалькі фотарэпартажаў, — паведаміла Аблажэй. — Яны аб’яднаныя тэмай «Народныя традыцыі і экалогія».

Гэта, напрыклад, фотарэпартажы з Купалля, гукання вясны. На экалагічную тэматыку — рэпартаж «Знішчэнне захаванняў пестыцыдаў». Гэтыя фатаздымкі з’яўляліся на сайце БелТА, друкаваліся. Усе фотаздымкі былі зробленыя на тэрыторыі Беларусі».

На пытанне ці ўзнікалі ў яе нейкія праблемы з кіраўніцтвам пасля прызнання альбома Belarus Press Photo 2011, Наталля Аблажэй адказала: «Зразумела, не».

Нагадаем, што 18 красавіка Ашмянскі раённы суд прызнаў экстрэмісцкім фотаальбом Belarus Press Photo 2011, які ўтрымлівае работы пераможцаў аднайменнага незалежнаму конкурсу. 41 канфіскаваны альбом цяпер падлягае знішчэнню.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі25

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

У мінскім заапарку будзе жыць ільвіца

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі25

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць