Грамадства5858

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ

«Падазраваная гераізавала нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых».

Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу за «аўтарскую інтэрпрэтацыю гістарычных падзей часоў Другой сусветнай вайны на Youtube»

Сілавікі лічаць, што вядучая Кацярына Ваданосава «на сістэмнай аснове вырабляла, размяшчала на агульнадаступным рэсурсе відэаролікі ў форме асветніцкіх лекцый, а ў іх маніпулявала асобнымі фактамі з гісторыі краіны». На яе завялі справу за рэабілітацыю нацызму (ч. 3 арт. 130-1).

Пракуроры ўбачылі ў некаторых відэазапісах «выдумкі, у якіх падазраваная гераізавала нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, у тым ліку прадстаўнікоў нацыяналістычных калабарацыянісцкіх фарміраванняў («Дапаможная паліцыя», Беларуская цэнтральная Рада і іншыя), наўмысна праслаўляла іх, а таксама здзейсненыя імі злачынствы супраць мірнага насельніцтва БССР».

Таксама Ваданосава нібыта ўсхваляла гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубэ.

Размова, напэўна, вядзецца пра гэты матэрыял, што выйшаў некалькі дзён таму.

Каментары58

  • Трэба паглядзець
    11.03.2026
    Значыць харошая стужка
  • Глядач
    11.03.2026
    Добры фiльм. Раю паглядзець
  • Беларус
    11.03.2026
    А ведзь пры немцах, у адрозненнi ад расейскай лукафашысцкай акупацыi былi i беларускiя школы i мова

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць