Грамадства11

Незалежны Першамай у Мінску не дазволены

Старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук паведаміў, што прафцэнтр звяртаўся да сталічных уладаў з просьбай дазволіць правядзенне мітынгу ў парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка.
З тэлефоннай размовы з начальнікам аддзела грамадска-масавай працы Мінгарвыканкама Юрыем Уральскім 25 красавіка лідар БКДП даведаўся: адказ выканкама ўжо высланы і ў ім адзначаецца, што «1 мая ва ўсіх пяці паркавых зонах Мінска будуць праводзіцца афіцыйныя масавыя гулянні, таму праводзіць нейкія дадатковыя мерапрыемствы немэтазгодна».

Паводле слоў Ярашука, незалежны прафцэнтр не здзівіўся такому рашэнню сталічных уладаў, бо апошнія тры гады яму адмаўлялі ў правядзенні масавых мерапрыемстваў на 1 мая. Ярашук падкрэсліў, што прынята рашэнне адзначыць першамайскае свята па месцах размяшчэння прафсаюзных арганізацый БКДП у рэгіёнах Беларусі, дзе ўдасца атрымаць дазвол мясцовых уладаў. «Як правіла, у рэгіёнах нашым арганізацыям дазваляюць праводзіць масавыя мерапрыемствы ў гэты дзень», — дадаў ён.

Дакументальную адмову Мінгарвыканкама 26 красавіка атрымаў прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), які планаваў правесці 1 мая мітынг у парку Дружбы Народаў (плошча Бангалор).

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч сказаў БелаПАН, што «ў парку Дружбы Народаў у адпаведнасці з рашэннем гарадскіх уладаў будзе праводзіцца масавае гулянне з канцэртнай праграмай». «Улічваючы гэта, нам не дазволена арганізаваць мітынг», — адзначыў ён.

«У Мінску не так шмат месцаў, дзе можна правесці альтэрнатыўны мітынг, і менавіта ў гэтых месцах уладам трэба абавязкова штосьці наладзіць. Што ж, мы сходзім і паглядзім, што там за канцэрт і для каго яны яго арганізуюць», — адзначыў Фядыніч, дадаўшы, што прафсаюз не стане праводзіць мітынг насуперак забароне, каб «не падстаўляць людзей».

Паказальна, што Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) 1 мая праводзіць мітынг і канцэрт з нагоды Дня працы ў сталічным парку імя Янкі Купалы.

Як паведамілі БелаПАН у Мінскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў ФПБ, збор пачнецца ў 10.00, мітынг — у 10.30, а святочны канцэрт адбудзецца з 12.00 да 16.00.

Гарадскія ўлады не дазволілі правесці 1 мая мітынг у абарону правоў працоўных і левым партыям Беларусі. Заяўку на акцыю ў парку імя 50-годдзя Кастрычніка падавалі Беларуская партыя «Зялёныя» (БПЗ),Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» і аргкамітэт па стварэнні Беларускай партыі працы. Як расказаў НН заяўнік ад БСДП "Грамада" Анатоль Сідарэвіч, у афіцыйным адказе Мінгарвыканкама паведамляецца, што ў парку будуць у той час праходзіць народныя гулянні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут не стаў размаўляць з шасцёркамі — ні з Пратасевічам, ні з Васкрасенскім10

Васкрасенскі: Азотныя ўгнаенні і санкцыі ў адносінах фіз— і юрасобаў — і 1135 палітвязняў будуць у Вільні15

«Прывезлі маю жонку і сказалі, што яе будуць катаваць». Пара з Украіны расказала жахлівую гісторыю пераследу ў Беларусі6

Сталі вядомыя месца і дакладны час развітання з Мікітам Мелказёравым4

У Польшчы рэзка павялічваюць выдаткі на фінансаванне спецслужбаў

Васкрасенскі пакаяўся, што быў у камандзе Бабарыкі: Я быў адурманены, як і ўвесь беларускі народ26

Лабковіч: «Адкрываецца кармушка камеры, канвойны кліча мяне і кажа: «Твайму Бяляцкаму далі Нобелеўскую прэмію»1

З пераломам сцягна і інфарктам трапіла ў бальніцу ўдава Васіля Быкава2

Зацверджаны бюджэт Беларусі на 2026 год

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года2

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць