Грамадства

Беларусы пачынаюць піць у 15 гадоў, курыць - у 13 гадоў

Беларускія падлеткі ўпершыню спрабуюць курыць цыгарэты ў сярэднім у 13,5 года, марыхуану і курыльныя сумесі — амаль у 17 гадоў. Слабаалкагольныя напоі яны каштуюць у 14,5 года, моцныя — амаль у 15 гадоў.
Такія звесткі прыводзяцца ў апублікаваным даследаванні ўзроўню спажывання псіхаактыўных рэчываў (ПАР), якое праводзіла Акадэмія паслядыпломнай адукацыі ў межах выканання ПРААН грантаў Глабальнага фонду.

Даследаванне праводзілася ў Беларусі са снежня 2011 года па май 2012 года сярод навучэнцаў сярэдніх школ і ССНУ ва ўзросце 16—17 гадоў. Усяго было апытана 3.327 чалавек.

Да 45% рэспандэнтаў упершыню паспрабавалі курыць і ўжываць алкаголь на вуліцы, да 20% — дома,

да 15% — у месцах адпачынку (дыскатэка, клуб). У 10 гадоў і раней спрабавалі курыць 104 удзельнікі апытання, ужываць слабы алкаголь — 70, моцныя спіртныя напоі — 16.

Адказы на пытанне пра вопыт ужывання ПАР паказваюць, што калі-небудзь курылі цыгарэты 53% рэспандэнтаў, ужывалі слабаалкагольныя напоі — 70,6%, моцныя напоі — 47%, "лёгкія" наркотыкі — 5,9%, "цяжкія" наркотыкі — 1%, таксічныя рэчывы — 2,5%.

Сярод ужываных навучэнцамі алкагольных напояў на першым месцы стаіць піва — 62,2%, далей ідуць віно і шампанскае — 61,5%,
джын-тонік і падобныя напоі — 53,3%, моцныя алкагольныя напоі — 39,5%, пладова-ягадныя віны — 32%.

Большасць рэспандэнтаў лічаць, што набыццё цыгарэт, алкагольных напояў і таксічных рэчываў не ўяўляе складанасці. Крыху менш як 20% лічаць таксама цалкам даступнымі наркатычныя рэчывы.

Курэнне лічаць недапушчальным 28,3% навучэнцаў, ужыванне алкаголю — 30,8%, наркотыкаў — 79%.

Узровень уласнай інфармаванасці пра наступствы ўжывання ПАР ацэньваецца рэспандэнтамі высока і складае ў сярэднім 93%.

Паколькі ўжыванне ПАР з'яўляецца фактарам рызыкі інфікавання ВІЧ, рэспандэнтам было таксама зададзена пытанне пра шляхі перадачы ВІЧ-інфекцыі. Прыблізна чвэрць рэспандэнтаў не ўказалі парэнтэральны шлях перадачы ВІЧ (пры ўнутрывенным увядзенні наркотыкаў). 19,5% рэспандэнтаў лічаць, што ВІЧ можа перадавацца пры ўкусах камароў, 9,5% — пры карыстанні агульным ручніком ці посудам, 11% — праз дыханне, кашаль і чханне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі42

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска з пратаколам па 23.34 хоча атрымаць выплаты за смерць бацькі на «СВА». Але не спяшайцеся асуджаць6

Вальфовіч: Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсць «Арэшнік»15

Актор Тоўсцікаў: На паказе, калі прыйшлі збольшага расійскія гледачы — публіка смяялася. А калі былі беларусы, Ціханоўская — стаяла поўная цішыня1

Памёр IT-бізнэсмен і паэт Валерый Ягораў

Медыянны заробак у Беларусі складае 600 даляраў чыстымі8

Для палітвязняў у Польшчы збіраюць рэчы — спіс неабходнага9

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі42

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць