Свет1717

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя

У Літве апошнія два гады назіраецца прыкметнае скарачэнне колькасці беларусаў з ДНЖ, а 2025 год наогул стаў рэкордным па адтоку. Паглядзелі, як на гэтым фоне выглядае сітуацыя з беларусамі ў Польшчы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: lookby.media

Масавы адток у Польшчу спыніўся?

На пачатак 2026 года дзейны ДНЖ у Польшчы (любых тыпаў) маюць 141 290 грамадзян Беларусі. З іх 88 461 чалавек мае часовы ДНЖ (Pobyt czasowy), а ПМЖ (Pobyt stały) — 41 771 чалавек. Статус уцекача маюць 1018 беларусаў. Яшчэ каля 10 тысяч маюць ДНЖ, выдадзеныя на розных іншых падставах.

Год таму ў Польшчы налічвалася 142 235 грамадзян Беларусі з ДНЖ усіх тыпаў.

Але гэта розніца не сведчыць пра тое, што беларусаў у Польшчы стала менш. Рэч у тым, што беларусы актыўна атрымліваюць польскае грамадзянства і, адпаведна, выпадаюць з ліку замежных грамадзян з дзейным дазволам на жыхарства.

За 2024 год амаль 5,7 тысячы беларусаў атрымалі польскае грамадзянства (даных за 2025 год пакуль няма). У 2023‑м каля 4,4 тысячы беларусаў атрымалі польскі пашпарт, а ў 2022‑м такіх было каля 3 тысяч.

Колькасць беларусаў, якія атрымалі польскае грамадзянства ў 2023‑2024 гадах. 

Атрымліваецца, што толькі за тры гады з 2022 па 2024 каля 13 тысяч беларусаў атрымалі польскае грамадзянства і выпалі з статыстыкі па замежніках.

Адметна, што на пачатак 2020 года ў Польшчы было ўсяго 14 193 грамадзяніны Беларусі з ДНЖ усіх тыпаў.

За перыяд з 2020 па 2025 год колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы вырасла ў 10 разоў.

Колькасць грамадзян Беларусі з дзейнымі ДНЖ у Польшчы па стане на 2020 і 2026 гады. Фота: скрыншот з migracje.gov.pl

Для параўнання: дзесяць гадоў таму, у пачатку 2016 года, у Польшчы было ўсяго 4527 грамадзян Беларусі з ДНЖ.

Статыстыка паказвае, што рэкордны прырост назіраўся ў 2021—2023 гадах, пасля чаго рост пачаў запавольвацца, а за апошні год спыніўся.

Гэтыя звесткі паказваюць, што ў 2025‑м ужо не было такой хвалі ад'езду з Беларусі.

Як выглядае карціна разам з Літвой?

Літва займае другое месца па папулярнасці сярод беларусаў пасля Польшчы. Там ужо два гады запар скарачаецца колькасць трымальнікаў ДНЖ з беларускімі пашпартамі. За 2024 год было мінус 4656 чалавек, а за 2025‑ы — яшчэ мінус 7225. Ад пікавых паказчыкаў скарачэнне склала 12 588 асоб: 50 286 чалавек цяпер супраць 62 844 чалавек на 1 красавіка 2024 года.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пры гэтым важна разумець, што на польскія і літоўскія звесткі трэба глядзець крыху пад розным вуглом. Паколькі ў Літве з 1 ліпеня 2024 года, за некаторымі выключэннямі, замежнікам з трэціх краін нельга працаваць без мясцовага ДНЖ, то ўсе беларускія дальнабойшчыкі, нават тыя, што толькі ўладкаваліся на працу, маюць літоўскі ДНЖ.

У Польшчы ж працоўныя візы выдаюцца па-іншаму, і сярод тых жа дальнабойшчыкаў шмат кіроўцаў з Беларусі, якія гадамі працуюць па візах і ДНЖ не маюць, бо не хочуць замарочвацца афармленнем дазволу на жыхарства, паколькі не плануюць жыць у Польшчы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Такім чынам атрымліваецца, што ў выпадку з Польшчай працэнт трымальнікаў ДНЖ, якія рэальна пражываюць у гэтай краіне, нашмат большы, чым у Літве.

Адначасова ў Польшчы можа быць нямала людзей, якія жывуць па візе, атрыманай па карце паляка, або ў чаканні атрымання ДНЖ (тым больш што тэрмін чакання вырас). Тым не менш статыстыка паказвае, што менавіта масавы адток насельніцтва з Беларусі, які мы назіралі ў папярэднія гады, спыніўся.

Каментары17

  • bc
    16.01.2026
    количество выданных внж сокращается во многом потому, что ужонды вообще обленились. например, в поморском воеводстве количество поданных заявлений на внж выросло в 2 раза, а количество выданных внж сократилось на четверть. как-то так. мое заявление с сентября в состоянии złożenie wniosku. сейчас карты побыту здесь получают те, кто подался в конце 2024.
  • Расцислау
    16.01.2026
    Польша дарагая (трохи даражэй тольки Чэхия и Славения) краина усходней еуропы з адносна невысокими заробками. Мяркую едуць туды таму што есць нейкия схемки-тэмки у плане легализацыи /атрымання визы/днж. Сама краина не лепшая для эмиграцыи : жылле па цэнам ЗША, грамадзянства ва Францыи у тры разы хутчэй атрымаешь, а також (самае балючае) перспектыва вайны (((.
  • Людзям там прасцей мабыць
    16.01.2026
    У Польшчы няма чаго рабіць, таму што не ўсе адукаваныя. Большасць ня ведаюць нават ангельскую мову не кажучы ўжо пра іншыя. Астатнія проста аіцішнікі якіх проста перевезлі і яны ў 90% не маглі паўплываць на выбар краіны.

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША16

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША16

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць