Эканоміка22

Лукашэнка: Неспрададзеныя трактары перадаць калгасам

Аляксандр Лукашэнка даручыў максімальна рэалізаваць сельгасарганізацыям назапашаную на складах прампрадпрыемстваў тэхніку. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 24 мая, наведваючы з рабочай паездкай Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці.

«Цяпер ёсць магчымасць купіць тэхніку. Учора я прэм’ер-міністру паставіў задачу: неадкладна тэхніку, якая сёння не будзе рэалізаваная на экспарт і знаходзіцца на складах, накіраваць у гаспадаркі.
Гэта не бясплатна. Можа быць, у растэрміноўку. Калі хтосьці адразу будзе купляць, мы яму зробім добрую скідку да 25%, а можа, і 30%. Губернатары вырашаць, колькі і якая тэхніка неабходна», — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы лічыць недапушчальным трымаць тэхніку на складах, калі ідуць палявыя работы. «Таму трэба яе неадкладна адправіць у гаспадаркі — „МАЗы“, трактары „МТЗ“, тэхніку „Гомсельмаша“, „Бабруйскаграмаша“ — і падумаць пра ўзаемаразлікі. Самае галоўнае цяпер — аддаць гаспадаркам тэхніку, каб яны яе ўключылі ў абарот», — адзначыў ён.

Асобнае даручэнне Лукашэнка даў па пытанні забеспячэння аграрнікаў азотнымі ўгнаеннямі. «Увесь азот шукайце ў краіне, спыняйце ўсякі экспарт, але я катэгарычна супраць таго, каб траціць валюту на закупку азоту за межамі краіны», — заявіў ён.

Пры гэтым ён запатрабаваў, каб усе вобласці рэспублікі ў роўнай ступені забяспечваліся прадукцыяй прадпрыемства «Гродна Азот». «Некаторыя губернатары паскардзіліся на тое, што „Гродна Азот“ спачатку забяспечвае Гродзенскую вобласць з лішкам, а потым астатніх. Я даручыў разабрацца. Калі гэта так — мала не будзе. У нас усе вобласці роўныя», — папярэдзіў Лукашэнка.

Нагадаем, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, выказаў занепакоенасць у сувязі з вялікім аб’ёмам складскіх запасаў на некаторых прадпрыемствах. «Сітуацыя, па-мойму, на некаторых прадпрыемствах недапушчальная, хоць яны і кажуць, што гэта сезонны характар і гэтак далей. Мы на гэта яшчэ паглядзім, я ўзяў гэтыя пытанні на кантроль», — заявіў Лукашэнка.

Паводле слоў Лукашэнкі, сітуацыю на рынках збыту нядаўна па яго даручэнні вывучала «група незалежных экспертаў, якія разбіраюцца ў эканоміцы, не з урада, не з прадпрыемстваў».
«Мне прадставілі даклад, з якога я пакуль не бачу крытычнай сітуацыі, за выключэннем пару прадпрыемстваў, па якіх трэба прымаць рашэнні», — сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што гэта ж група будзе кантраляваць і пытанні складскіх запасаў на прадпрыемствах.

Лукашэнка таксама даручыў прааналізаваць адпаведную сітуацыю на кожным прадпрыемстве і, зыходзячы з яго эканамічнага стану, пры неабходнасці прадугледзець у тым ліку меры дзяржаўнай падтрымкі ці льгатавання. Плануецца, што пытанні складскіх запасаў і рэалізацыі прадукцыі найбліжэйшым часам стануць прадметам асобнага разгляду на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы.

Па стане на 1 мая 2013 года на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі сабрана гатовай прадукцыі на 33 трлн. 359,4 млрд. рублёў.

Як паведамляе Белстат, аб’ём нерэалізаванай прадукцыі склаў 82,4% сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці, павялічыўшыся за красавік на 2,7% (на 1 мая 2012 года — 49,7%).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»9

У Будапешце прайшлі масавыя мітынгі Орбана і яго галоўнага суперніка4

У Паўднёвай Карэі бабулям і дзядулям улады плацяць за догляд унукаў па 200 даляраў на месяц

У цэнтры Мінска мужчына хацеў саскочыць з шостага паверха. Псіхолаг змог яго адгаварыць

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?5

Памілаванага і дэпартаванага ўкраінца, які два гады быў у калоніі Шклова, мабілізавалі на фронт12

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву2

«Камера настолькі крутая, што можна ўбачыць мадэль тэлефона». Кіроўцы расказваюць, як ДАІ адсачыла іх з тэлефонам за стырном8

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»7

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць