Культура66

У Мінску прэзентавалі дыск, прысвечаны Пагоні

Музычны крытык Вітаўт Мартыненка распавёў БелаПАН, што на гэтым дыску ёсць і яго верш, і прачытаў некалькі радкоў з яго:

«А я — бела-чырвона-белы,

Я застаўся ўсё той жа веры.

Колер бела-чырвона-белы — Мой сцяг, мая сутнасць, мая любоў».

«Для мяне гэта нашыя гістарычныя сімвалы. Мы — літвіны, мы стварылі гэту цывілізацыю, мы паўплывалі на дынастычныя радаводы ўсёй Еўропы — Габсбургаў, Ягелонаў, каралева Францыі Анна — унучка Рагнеды… І, апынуўшыся пад чырвона-зялёным сцягам, мы ад гэтага чамусьці адмаўляемся», — падзяліўся сваімі развагамі Мартыненка.

«Маё станаўленне як асобы пачалося ў канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, — расказаў БелаПАН прадзюсар Віталь Супрановіч, — калі ў Беларусі з’явіліся гэтыя сімвалы, калі яны сталі дзяржаўнымі. Тыя гады — найбольш важныя ў маім жыцці. Гэты дыск — зборка песняў розных выканаўцаў за 20–30 апошніх гадоў. Выбіраць было даволі складана, таму што песень аказалася вельмі шмат. Мы кіраваліся такімі крытэрыямі, каб песні былі ўнікальнымі, менш вядомымі, альбо, наадварот, ужо сталі культавымі».

Адзін з аўтараў і выканаўцаў, чыя песня ўвайшла ў альбом, — рок-бард Ігар Сімбіроў.

«Без пафасных, трапяткіх адносінаў да нашых сімвалаў, да нашай увогуле агульначалавечай ідэнтыфікацыі проста немагчыма, — гаворыць ён. — Бел-чырвона-белы сцяг, герб „Пагоня“ — гэта святое. Я атрымаў вялікае задавальненне ад працы над праектам і думаю, што гэта толькі пачатак».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай3

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян5

Чаму ўлады ЕС не сталі канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы?

Пуцін сказаў, што ездзіць па Маскве інкогніта8

Пуцін пракаментаваў відэа Зяленскага з Купянска, які расейцы абвесцілі акупаваным7

Паплечнік Зяленскага пра перамовы: Дамова будзе або дрэнная, або вельмі дрэнная, або яе не будзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць