Грамадства77

Шматдзетнай адміністратарцы Вікіпедыі Вользе Сітнік далі хатнюю хімію і вызвалілі з СІЗА

42‑гадовую рэдактарку арыштавалі ў маі 2025 года.

Вольга Сітнік. Фота: Wikimedia Commons

Вольга Сітнік, адна з адміністратарак беларускай Вікіпедыі, была асуджаная ў сярэдзіне снежня 2025 года па палітычным крымінальным артыкуле. Вользе прысудзілі хатнюю хімію і вызвалілі з СІЗА.

Вольга Сітнік нарадзілася ў 1983 годзе ў Слуцку. Скончыла факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ па спецыяльнасці «робататэхніка». Жыве ў Мінску, разам з мужам гадуе трох непаўналетніх дзяцей. У Вікіпедыі яна з 2009 года піша пра беларускую традыцыйную культуру і прыроду, а таксама на такія тэмы, як грудное выкормліванне. Больш за два дзясяткі артыкулаў Сітнік былі ўганараваныя статусам «добрых» ці «выдатных». З 2010 года бесперапынна з'яўляецца адміністратаркай беларускай Вікіпедыі.

Вольгу Сітнік затрымалі па крымінальнай справе ў маі 2025 года. Тады пачалася аблава на рэдактараў беларускай Вікіпедыі.

Вольга Сітнік. Фота з яе старонкі «Укантакце»

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • 1
    25.12.2025
    Жыве Беларусь! Дзякуй, спадарыня Вольга!
  • Салідарнасць!
    25.12.2025
    Дарагія беларусы, дарагая рэдакцыя НН! Сёння, у свята Божага Нараджэння, просім Вас падтрымаць ініцыятыву #BYSOL – "Падорым Калядны цуд дзецям палітвязняў!" Засталося сабраць падарункі для 132 дзетак нашых палітвязняў! Зачынім збор на калядныя падарункі сёння!!! Жыве Беларусь!!!
  • Ігар Лямеш
    25.12.2025
    Спадарыня Вольга, шмат гадоў у мяне ляжыць мёртвым грузам пераклад з нямецкай на беларускую аднаго культавага навуковага артыкула за 1935-ты год.

    Знайсці мяне можна ў фб. Я напісаў вялікі каментар з тлумачэннямі і спасылкамі на вікіпедыю і газету "Троіцкі варыянт", але тыкнуў не ў тую клавішу і тэкст загінуў.

Цяпер чытаюць

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце2

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара3

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

У кіно па-беларуску пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў»

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло5

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце2

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць