Грамадства

Чэкісты ціснуць на каліноўцаў

Каліноўца зь Пінску Ігара Салаўя дапытвалі перакрыжавальным мэтадам у мясцовым гатэлі.

Раніцай 24 жніўня ў дзьверы кватэры бацькоў 20‑гадовага пінчука Ігара Салаўя пастукалі два лейтэнанты міліцыі: зьбірайся, унізе чакае спэцаўтамашына.

Ігар папрасіў дазволу на тэлефонны званок. Зьвязаўся са старшынёй гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Аляксандарам Рамановічам. Той мае шэраг затрыманьняў, некалькі разоў быў асуджаны на так званыя суткі, мае досьвед юрыдычнай абароны асобы.

— Аляксандар мяне папярэдзіў, — кажа Ігар Салавей, — што міліцыянты мусяць уручыць позву. «Калі такой паперы няма, то гані іх прэч», — параіў Рамановіч.

Празь дзьве гадзіны тыя ж лейтэнанты зноў тапталіся ля парога і грукалі ў дзьверы. У іх была падпісаная начальнікам позва. Юнак рушыў за нязванымі гасьцямі, куды клікалі — нібыта ў 216 кабінэт ГАУС да маёра Нікалайчанкі. А вось што адбылося пазьней:

— Пасадзілі ў аўтамабіль, але адвезьлі не ў ГАУС, а ў будынак гарадзкога гатэлю «Прыпяць», у 304 пакой. Тут былі трое людзей ў цывільным. Пасьведчаньне супрацоўніка КДБ паказаў толькі адзін. Двое іншых нібыта ігнаравалі мяне, грэбавалі засьведчыць, хто яны і чаму застаюцца тут.

Дапытвалі так званым перакрыжаваным мэтадам: адзін задае пытаньні, другі перапыняе на паўслове, трэці дамагаецца, каб я паўтарыў ягоныя выдумкі. У асноўным іх цікавілі зьвесткі пра маю вучобу ва ўнівэрсытэце Польшчы.

— Ці маеш ты кантакты з польскімі спэцслужбамі? — На гэтую бязглузьдзіцу я ўсьміхаўся ды маўчаў. Кадэбісты перайшлі да пагрозаў. Яны ўзгадвалі пра «расстрэльны» артыкул за «здраду радзіме і шпіянаж». Я адмовіўся зь імі размаўляць, запатрабаваў юрыдычнага абаронцу. У адзін голас прыгразілі, каб пра зьмест гутаркі нікуды не паведамляў. Нават патрабавалі расьпіску на гарантыю гэтага. «Калі язык дзе‑небудзь разьвяжаш, то мы зробім зь цябе другога Міхайлава! Ні ў Беларусі, ні ў Польшчы табе ня будзе жыцьця нармальнага», — сказаў нехта зь іх, калі я ўжо быў на парозе.

Пра сябе Ігар паведаміў, што ў польскім унівэрсытэце навучаецца па спэцыяльнасьці палітоляг‑журналіст. У мінулую выбарчую кампанію ён працаваў у камандзе кандыдата ў прэзыдэнта Аляксадара Мілінкевіча. У сакавіку 2006 году быў затрыманы і арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у намётавым лягеры ў Менску.

Галіна Баравая, BulletinOnline.org

Глядзі яшчэ:
Чэкісты прапаноўваюць сустрэцца чарговаму студэнту‑каліноўцу
А.Мілінкевіч патрабуе ад КДБ спыніць перасьлед за іншадумства
Каліноўца адпусьцілі ў Польшчу толькі пасьля гутаркі з супрацоўнікамі КДБ
У Пружанах цікуюць за «каліноўцамі»
Студэнтаў ЭГУ масава выклікаюць у КДБ

Каментары

Цяпер чытаюць

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

Мінскія камунальнікі паказалі, што робяць са снегам, які прынёс цыклон «Улі»5

У Беларусі збіраюцца ўвесці лічбавыя пашпарты3

Цыклоны «Улі» і «Хаўер». Хто больш магутны4

Грэнландцы адзіным фронтам выступілі супраць прэтэнзій Дональда Трампа17

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы86

У Кіеве адключана электрычнасць, спынена падача вады і цяпла10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць