Свет33

У ЗША пачынаецца суд над вайскоўцам, які выдаў Wikileaks сакрэтныя дакументы

25-гадовага шарагоўца Мэніга могуць асудзіць на 154 гады турмы.

У панядзелак перад судом ваеннага трыбунала ў Фортмідзе ў штаце Мэрыленд паўстане шараговец амерыканскай арміі Брэдлі Мэнінг па абвінавачванні ў перадачы сакрэтных ваенных дакументаў сайту Wikileaks, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Абвінавачванне абвяшчае, што ў 2009 і 2010 гг. Мэнінг перадаў сайту 250 тысяч копій дыпламатычных пасланняў і 500 тысяч вайскоўцаў справаздач аб сітуацыі ў Афганістане і Іраку.

Ён прызнаў сябе вінаватым па 10 з 22 пунктаў абвінавачання, але адхіляе самае сур’ёзнае з іх — абвінавачанне ў дапамозе ворагу.

Гэтая ўцечка сакрэтнай дакументацыі лічыцца самай маштабнай у гісторыі ЗША.

Калі яго прызнаюць вінаватым па найбольш сур’ёзных пунктах абвінавачання, 25-гадоваму Мэнінг пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе 154 гадоў турэмнага зняволення.

Мэнінг, які быў арыштаваны ў маі 2010 года ў Іраку, не адмаўляе перадачы дакументаў. У лютым ён заявіў суддзям, што раскрыў дакументацыю з мэтай прастымуляваць грамадскае абмеркаванне знешняй і абароннай палітыкі ЗША.

Аднак бок абвінавачання, які прадстаўляе ўрад ЗША, сцвярджае, што ўцечка дакументацыі нанесла шкоду нацыянальнай бяспецы і паставіла пад пагрозу жыццё амерыканскіх салдат.

Адзін з перададзеных Мэнінгам дакументаў уяўляе сабой зроблены на борце баявога верталёта відэазапіс налёту на прыгарад Багдада, падчас якога ў 2007 годзе былі забітыя 12 чалавек, у тым ліку фатограф агенцтва Рэйтэр.

«Найбольш абуральным ў гэтым запісе для мяне стала тое задавальненне і прага крыві, якія гучалі ў галасах членаў экіпажа верталёта», — заявіў Мэнінг ў ходзе папярэдняга слухання, параўнаўшы пілотаў з дзецьмі, якія катуюць мурашоў пад павелічальным шклом.

На судзе, як чакаецца, выступяць дзясяткі сведак.

У выпадку абвінаваўчага прысуду з тэрмiну турэмнага зняволення, якім бы ён ні быў, Мэнінгу аднімуць 112 дзён. Гэта будзе зроблена ў сувязі з тым, што суддзя прызнаў факт жорсткага абыходжання з шараговым на працягу яго дзевяцімесячнага знаходжання ў ваеннай турме пасля арышту.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення1

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка едзе ў КНДР20

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення1

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць