Здарэнні22

18-гадовая дзяўчына асуджана за забойства 17-гадовай сяброўкі

Судом Слаўгарадскага раёна асуджаны 18-гадовая і 35-гадовы мясцовыя жыхары.
Першая — за забойства на падставе ч. 1 арт. 139 КК, другі — за ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 405 КК (загадзя не абяцанае ўкрывальніцтва прылады і слядоў асабліва цяжкага злачынства).

У сакавіку 2012 года дзяўчына разам з 17-гадовай сяброўкай, з якой яны вучыліся ў Слаўгарадскім прафесійным ліцэі № 3, пайшлі раней з заняткаў у дом да прыяцеля асуджанай, дзе распівалі спіртное. Вечарам вярнуўся гаспадар дома, з якім яны прадоўжылі выпіваць.
Затым паміж дзяўчатамі здарылася сварка з-за гаспадара: госця стала папракаць сяброўку тым, што яна адбіла ў яе сябра. Мужчына супакоіў іх, купіў ім яшчэ спіртнога, а сам пайшоў спаць. Прачнуўся ад крыкаў. Яго прыяцелька паваліла сакурсніцу на падлогу і біла яе галавой аб падлогу. Ён адштурхнуў яе ад ахвяры, але тая не супакойвалася: схапіла нож і з-за яго спіны нанесла ўдар сяброўцы ў вобласць сэрца, у выніку чаго смерць наступіла на месцы здарэння.

Гаспадар дома даў забойцы выпіць і паклаў яе спаць. А сам знішчыў сляды злачынства: спаліў у печы нож, рэчы пацярпелай, схаваў цела ахвяры ў гаспадарчай пабудове, замыў у доме сляды крыві.
Праз некалькі дзён ён спрабаваў расчляніць цела забітай дзяўчыны, але не здолеў гэта зрабіць. Выкапаў у агародзе яму, у якую паклаў труп, і закапаў.

У маі мінулага года супрацоўнікі міліцыі знайшлі цела забітай.
Падчас папярэдняга расследавання абвінавачаная спрабавала перакласці віну на свайго прыяцеля. Аднак падчас судовага разбору прызналася ў тым, што зрабіла, а таксама ў тым, што агаварыла сябра з мэтай, каб ён разам з ёю адбываў пакаранне. Сам ён віну ва ўкрывальніцтве слядоў і прылады злачынства не адмаўляў.

Суд прызнаў дзяўчыну вінаватай у забойстве і прыгаварыў да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, а таксама да прымусовага лячэння ад алкагалізму.
Яе прыяцеля суд прызнаў вінаватым у загадзя не абяцаным укрывальніцтве прылады і слядоў асабліва цяжкага злачынства і прызначыў два гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Прыгавор увайшоў у законную сілу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць