Улада1616

У Бабруйску адкрыецца першая ў Беларусі праваслаўная гімназія

За парты ў гэтай унікальнай установе адукацыі сядуць 17 хлопчыкаў і дзяўчынак, у асноўным з праваслаўных сем’яў.

31 жніўня ў Бабруйску запланавана адкрыццё першай у Беларусі праваслаўнай гімназіі.

Як паведаміў БелаПАН адказны за сувязі са СМІ мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі іерэй Сергій Каравінскі, гэты праект рэалізуецца ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж Беларускім экзархатам Рускай праваслаўнай царквы і Міністэрствам адукацыі. Паводле яго слоў, за парты ў гэтай унікальнай установе адукацыі сядуць 17 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце 6 гадоў, у асноўным з праваслаўных сем’яў. Гімназія размяшчаецца ў двухпавярховым будынку былога дзіцячага садка, што адноўлены намаганнямі Свята‑Мікола‑Сафійскага прыходу, які з’яўляецца заснавальнікам навучальнай установы. Навучальны працэс будзе праходзіць па вучэбных планах пачатковай школы Міністэрства адукацыі, у якія ўключаны ўрокі Закону Божага і асновы праваслаўнай культуры. Тэрмін навучання ў гімназіі — чатыры гады. «Навучальная ўстанова атрымала статус гімназіі, паколькі па традыцыі ў гэтай навучальнай установе з ухілам на духоўнае выхаванне вывучаецца Закон Божы. У наступным годзе, магчыма, набор у першы клас будзе значна большы, што дазволіць адкрыць два першыя класы», — сказаў С.Каравінскі.

Паводле яго слоў, настаяцель гімназіі пратаірэй Аляксій Канаплёў і дабрачынцы стварылі ўсе неабходныя ўмовы для паспяховага навучання і выхавання юных гімназістаў «на аснове культурных каштоўнасцей беларускага народа і хрысціянскай спадчыны». Тым не менш, як зазначыў С.Каравінскі, навучанне ў гімназіі будзе ажыццяўляцца на рускай мове. Паводле яго слоў, выкладанне беларускай і замежных моў будзе весціся ў рамках праграмы пачатковай рускамоўнай школы. Як паведаміў іерэй, гімназія мае ўтульныя класы, актавую залу, бібліятэку, трапезную і дворык.

У дзень адкрыцця навучальнай установы адбудзецца асвячэнне гімназічнага храма ў гонар найпадобнай мучаніцы Лізаветы. На вучобу дзяцей благаславіў архірэй правялебны Серафім, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі. Адбудзецца ўзнагароджанне асоб, якія ўзялі актыўны ўдзел у стварэнні гімназіі. На першы званок запрошаны прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама, уладаў Бабруйска, Беларускага дзяржаўнага універсітэта і Мінскай духоўнай акадэміі.

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары16

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць