Усяго патроху

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Дадатак, што патрабуе ад карыстальніка раз на два дні выходзіць на сувязь, нечакана ўзначаліў рэйтынгі платных загрузак у Кітаі, адлюстроўваючы глыбокія сацыяльныя змены ў сучасным кітайскім грамадстве.

Фота: Cheng Xin / Getty Images

Як піша BBC, ідэя дадатку з наўмысна змрочнай назвай «Are You Dead?» («Ты памёр?») гранічна простая: карыстальнік павінен раз на два дні націскаць на вялікую кнопку, каб пацвердзіць, што ён жывы. Калі кнопка не будзе націснутая своечасова, сістэма аўтаматычна звяжацца з даверанай асобай, пазначанай як экстранны кантакт, і паведаміць, што ўладальнік тэлефона можа быць у бядзе.

Дадатак, запушчаны ў маі мінулага года без асаблівай рэкламы, доўгі час заставаўся незаўважаным, пакуль у апошнія тыдні на яго не звярнула ўвагу моладзь, якая жыве ў мегаполісах. У выніку ён стаў лідарам па колькасці загрузак сярод платных дадаткаў.

Чаму такі поспех?

Як адзначаюць эксперты, такі поспех не дзіўны. Паводле прагнозаў дзяржаўнага выдання Global Times, да 2030 года ў Кітаі будзе налічвацца каля 200 мільёнаў індвідуальных хатніх гаспадарак.

І менавіта на гэтых людзей арыентуецца дадатак, які апісвае сябе як «бяспечны спадарожнік-кампаньён… незалежна ад таго, ці вы офісны работнік, які жыве адзін, ці студэнт удалечыні ад дому, ці любы чалавек, які абраў адзінокі лад жыцця».

Адзін з карыстальнікаў у сацыяльных сетках патлумачыў феномен так:

«Існуе страх, што людзі, якія жывуць у адзіноце, могуць памерці незаўважанымі, і не будзе каму паклікаць на дапамогу. Я часам задумваюся: калі б я памёр адзін, хто б забраў маё цела?».

Дадатак патрабуе раз на два дні націскаць вялікую кнопку, каб пацвердзіць, што вы жывыя. 

Назва дадатку «Si-le-ma» — гэта гульня слоў, якая сугучная з назвай папулярнага ў Кітаі сэрвісу дастаўкі ежы «E-le-ma» (што азначае «Ці ты паеў?»). Некаторыя крытыкі лічаць назву занадта злавеснай і заклікаюць змяніць яе на нешта больш пазітыўнае, напрыклад, «Ты ў парадку?» або «Як ты?». Распрацоўшчыкі з кампаніі Moonscape Technologies заявілі, што разглядаюць магчымасць рэбрэндынгу.

Цікава, што на міжнародным рынку праграма вядомая пад іншай назвай — Demumu. Там яна таксама паказвае моцныя пазіцыі: уваходзіць у топ-2 сярод платных утылітарных праграм у ЗША, Сінгапуры і Ганконгу, і ў топ-4 у Аўстраліі і Іспаніі — магчыма, дзякуючы кітайцам, якія жывуць за мяжой.

Спачатку запушчаны як бясплатны, дадатак цяпер перайшоў у катэгорыю платных — хоць і па нізкай цане 8 юаняў ($1,15).

Хто распрацоўшчык?

Пра заснавальнікаў вядома няшмат. Кажуць, што яны — трое людзей, якія нарадзіліся пасля 1995 года і невялікай камандай стварылі дадатак у Чжэнчжоў, правінцыя Хэнань. Паводле іх слоў, распрацоўка каштавала ўсяго каля $140 даляраў, але цяпер яны шукаюць інвестыцыі ў памеры $140 тысяч за 10% долі кампаніі.

Распрацоўшчыкі хочуць пашыраць аўдыторыю і ўжо абмяркоўваюць асобны прадукт, арыентаваны на пажылых людзей. У краіне, дзе больш за пятую частку насельніцтва складаюць людзі, старэйшыя за 60 гадоў, праблема «адзінокай смерці» становіцца ўсё больш актуальнай.

Нядаўна каманда апублікавала зварот, у якім заклікала грамадства больш увагі надаваць старэйшым людзям, падкрэсліваючы, што тыя «заслугоўваюць, каб іх бачылі, паважалі і абаранялі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Рабочаму Ford, якому Трамп паказаў сярэдні палец, заданацілі амаль мільён даляраў14

Марыя Калеснікава сустрэлася з прэзідэнтам Германіі22

Бацька Пачобута: Што б Анджэй ні вырашыў, мы гэта прымем і будзем яго падтрымліваць2

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны13

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Мігрантку з Гвінеі дэпартавалі з Беларусі, а яе дачку забралі ў дзіцячы дом у Мінску19

Адзіную жанчыну-міністра адправілі ў адстаўку. Наталля Паўлючэнка пратрымалася на пасадзе паўтара года2

У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку2

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць