Грамадства

Скарбы нацыі: фотаэкскурсія па Беларускім музеі ў Лондане

Гэта музей для сваіх. Сюды не прадаюць квіткоў, у турыстычных бюро няма яго рэкламак. Хутчэй, гэта калекцыя, выстаўленая з прэзентацыйнымі мэтамі: пабачыўшы яе, кожны зразумее, што за край — Беларусь. Асабліва калі экскурсаводам — сам айцец Надсан.

Гэты музей месціцца ў адным з дамоў сядзібы Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра імя святога Кірылы Тураўскага. Музей займае другі паверх. У тым самым доме з рыпучымі лесвіцамі на першым паверсе змяшчаецца бібліятэка імя Францішка Скарыны. Тамсама жыве і апостальскі візітатар для беларусаў замежжа, айцец Аляксандр Надсан.

Вызначыць, дзе сканчаецца бібліятэка і пачынаецца музей, досыць цяжка: кнігі паўсюль. Зрабіць гэта дапамагаюць хіба дыхтоўныя, па ўсіх правілах аформленыя музейныя стэлажы з экспанатамі.

Гэта музей для сваіх. Сюды не прадаюць квіткоў, у турыстычных бюро няма яго рэкламак. Хутчэй, гэта калекцыя, выстаўленая з прэзентацыйнымі мэтамі: пабачыўшы яе, кожны зразумее, што за край — Беларусь. Асабліва калі экскурсаводам — сам айцец Надсан.

Агляд невялікага па плошчы музея займае гадзіну. За кожным экспанатам — гісторыя. Унікальныя слуцкія паясы, якіх у музеях Беларусі няма, расказвае Надсан, яму пашчасціла купіць... на «блышыным рынку», у якогасьці габрэя. Падобным чынам прывандравала ў музей і Скарынава Біблія.

Большасць экспанатаў музея прысвечана ХХ стагоддзю: мапа Беларускай Народнай Рэспублікі, артэфакты ваенных часоў, значкі, шаўроны, грошы незалежнай Рэспублікі Беларусь — ад прадметаў, якія ёсць мала не ў кожным беларускім доме да нацыянальных святыняў. Такіх, як аўтограф «Кургана» Купалы ці турэмная роба Ларысы Геніюш.

Музей пачынаў збірацца яшчэ тады, калі непахісна стаяў мур між Захадам і Усходам і Беларусь здавалася назаўсёды зняволенай у савецкай імперыі. Беларускія арганізацыі за мяжой засноўвалі людзі, якія не спадзяваліся калісьці вярнуцца, пабачыць родных, што засталіся там, за калючым дротам.

Завітайце ў музей, як будзеце ў Лондане. Натхніцеся энергіяй, жыццялюбствам, верай айца Надсана.

Беларускі культурна-рэлігійны цэнтр

знаходзіцца ў раёне Finchley (Фінчлі) у паўночным Лондане, на скрыжаванні Holden Avenue і Holden Road. Найпрасцей дабрацца метро: паўнoчнай лініяй да станцыі Woodside Park.

На аўто: з Паўночнай кальцавой шашы (North Circular) звярнуць на А1000, а потым улева да Tally Ho Corner.

Аўтобусам: 82-м з аўтобусных станцыяў Victoria або Golders Green; 134-м з Oxford Street — абодвума аўтобусамі да Tally Ho Corner; 221-м з Mill Hill Broadway і 326-м з Brent Cross — да прыпынку Sussex Ring.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць