Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца з шэйхай Дэяй бінт ІбрахімамАль-Халіфай , якая з’яўляецца кіраўніком холдынгавай кампаніі «Рыяда Груп».
«Рыяда Груп» мае дыверсіфікаваны бізнес і рэалізуе праекты ў сферы здабычы і перапрацоўкі нафты і газу, здабычы карысных выкапняў, ажыццяўляе будаўніцтва сацыяльных і інфраструктурных праектаў, чыгунак, фінансавыя, страхавыя і кансалтынгавыя паслугі ў краінах Персідскага заліва і Блізкага Усходу. Мае значны вопыт супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Расіі і Украіны.
Агульны аб’ём інвестыцый «Рыяда Груп» у канцы 2010 года склаў $1,1 млрд., а ў 2011 годзе — больш як $1,4 млрд.
Першы візіт у Беларусь кіраўніка холдынгавай кампаніі «Рыяда Груп» адбыўся ў 2007 годзе.
Лукашэнка сустракаўся з шэйхай Дэяй бінт Ібрахімам 20 сакавіка 2013 года ў Сінгапуры. У мэтах выканання дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе гэтай сустрэчы, у Бахрэйне ў маі створана сумеснае прадпрыемства «Рыяда Пал Авалі».
Каментары