Спорт44

Хэнлан прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі

Кантракт быў падпісаны 14 чэрвеня, аднак пра гэта Федэрацыя хакея абвясціла толькі сёння.

Пагадненне ўступае ў сілу 1 ліпеня і разлічана па формуле 2+1 (падпісана на два гады, а пры выкананні абавязацельстваў можа быць пралангавана на тых жа ўмовах яшчэ на год).

Хэнлан «ужо распрацаваў і прадставіў праграму развіцця падрыхтоўкі нацыянальнай зборнай да чэмпіянату свету 2014».

Згодна з умовамі кантракту ён возьме ўдзел не толькі ў працы з нацыянальнай зборнай, але і ў падрыхтоўцы стратэгіі развіцця маладзёжнага і юнацкага хакея.

Чакаецца, што канадзец прыбудзе ў Мінск у канцы ліпеня — пачатку жніўня пасля канчатковага ўзгаднення праграмы падрыхтоўкі зборных каманд на сезон 2013–2014.

Хэнлан трэніраваў зборную Беларусі па хакеі на чэмпіянатах свету 2005, 2006 і 2009 гадоў. На чэмпіянаце свету 2006 года ў Латвіі беларуская каманда заняла 6 месца.

Сезон 2009/2010 гадоў Хэнлан пачаў на пасадзе галоўнага трэнера «Дынама-Мінск», аднак 20 кастрычніка 2009 г. быў адпраўлены ў адстаўку з-за нездавальняючых вынікаў каманды. Праз два тыдні Хэнлан пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі.

У 2010–2011 гадах канадзец працаваў са зборнай Славакіі, але на чэмпіянатах свету не дабіўся з ёй значных поспехаў — 12-е і 10-е месцы.

У гэтым годзе беларуская каманда пад кіраўніцтвам Андрэя Скабелкі не змагла выйграць алімпійскі кваліфікацыйны турнір, а на чэмпіянаце свету заняла 14-е месца сярод 16 камандаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня9

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня9

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць