Здарэнні55

Найбольш уплывовы беларускі «злодзей у законе» атрымаў умоўны тэрмін

У Адзінцоўскім гарадскім судзе (Расія) быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе 59-гадовага «злодзея ў законе» Аляксандра Цімашэнкі.

У крымінальных колах ён больш вядомы як Цімоха Гомельскі. Падсудны быў прызнаны вінаватым ў незаконным захоўванні наркотыкаў у асабліва буйным памеры і асуджаны трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Як адзначае выданне Прайм-Крайм, Аляксандр Цімашэнка — сын высокапастаўленага чыноўніка гомельскай партыйнай камуністычнай наменклатуры. На сённяшні дзень з’яўляецца самым уплывовым беларускім «злодзеем у законе». Мінулыя лагерныя заслугі Цімохі былі адзначаны вядомымі аўтарытэтамі Япончыкам і Дзедам Хасанам ў 1996 годзе ўзвядзеннем яго ў зладзейскі сан і прызначэннем у Еўропу ў якасці іх эмісара.

Некалькі гадоў таму Цімашэнка рэзка разышоўся ў поглядах са сваімі «хроснымі бацькамі» і павёў сваю гульню пад уплывам грузінскіх злодзеяў. У снежні мінулага года ў Дубаі з падачы Цімохі зладзейскім тытулам былі надзелены адразу чацвёра беларусаў: Паштэт, Муму, Медзведзяня і Лебедзь.

Пасля ўступлення ў зладзейскую сям’ю ўся чацвёрка атабарыласяў Расіі. Неўзабаве кожны з іх быў па чарзе затрыманы ў маскоўскім рэгіёне за захоўванне наркотыкаў. Апошнім, за кім прыйшлі паліцыянты, быў сам Цімоха. «Злодзея у законе» схапілі з порцыяй гашышу проста ў яго шыкоўным асабняку.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікавалі дакументы па справе Эпштэйна з абвінавачваннямі супраць Трампа6

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць