Паводле дадзеных Белстата,
у 2012 годзе найбольшай папулярнасцю беларускі шакалад карыстаўся ў Расіі.Туды было экспартавана 10463 тоны прадукта (85,1% ад агульнага аб’ёму экспарта). Не адмаўляліся паспрабаваць беларускі шакалад жыхары Азербайджана — 589 тон (4,8%), Туркменістана — 251 тона (2%) і ЗША — 189 тон (1,5%).
Нацыяналізацыя кандытарскіх фабрык «Спартак» і «Камунарка» адбылася ў другой палове 2012 года. Пасля яе правядзення экспарт беларускага шакалада паменеў.
Каментары