Улада1717

ФСБ падала ў суд на санаторый «Беларусь» за неўстаноўку расійскай праслушкі

У папярэдняй публікацыі мы няправільна зразумелі сутнасць прэтэнзій расійскіх спецслужбаў да санаторыя «Беларусь».

23 мая Арбітражны суд Краснадарскага краю разгледзеў справу па заяве Кіраўніцтва Федэральнай службы па надглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогіі і масавых камунікацый да санаторыя «Беларусь» у Сочы, які належыць Кіраўніцтву справаў прэзідэнта Беларусі.

Санаторый спрабавалі прыцягнуць да адказнасці за парушэнне КААП: «здзяйсненне прадпрымальніцкай дзейнасці з парушэннем умоваў, што прадугледжваецца спецыяльным дазволам».

Паводле інфармацыі, што паступіла ад Упраўлення ФСБ Расіі па Краснадарскім краі, у cанаторыя адсутнічаў План рэалізацыі эксплуатацыйна-тэхнічных патрабаванняў па забеспячэнні ОРМ на сетках сувязі ДУ «Санаторый «Беларусь» і Акт ўводу ў эксплуатацыю тэхнічных сродкаў СОРМпа ліцэнзіі № 96696.

Што такое СОРМ? Гэта цэлы комплекс тэхнічных сродкаў і захадаў, якія прызначаныя для правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў пры дапамозе тэлефоннай сувязі (стацыянарны і мабільныя тэлефоны), бяздротавага інтэрнэту (вай-фай). Адзначаецца, што сістэма СОРМ-1 выкарыстоўваецца для праслухоўвання мабільнай сувязі, а СОРМ-2 — для пратакалявання зваротаў у інтэрнэце.

Фактычна, выходзіць, што санаторый «Беларусь» сабатаваў загады расійскіх спецслужбаў аб усталяванні ва ўстанове іх праслухоўвання.

«Факт адсутнасці на момант праверкі дакументаў…, якія пацвярджаюць рэалізацыю мерапрыемстваў па ўкараненні тэхнічных сродкаў для правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на сетцы сувязі аператара сувязі, пацверджаны матэрыяламі справы», — пішацца ў дакуменце.

Суд пацвердзіў факт адміністрацыйнага правапарушэння, аднак прыцягнуць санаторый да адказнасці не здолеў. Скончыўся тэрмін прыцягнення да адказнасці, які складаў тры месяцы. Парушэнне было зафіксаванае 31 студзеня 2013, а пастанова вынесеная 23 мая.

Санаторый «Беларусь» размяшчаецца ў горадзе Сочы на ўзбярэжжы Чорнага мора. Там неаднаразова адпачываў Аляксандр Лукашэнка. У гэты санаторый таксама атрымліваюць пуцёўкі чыноўнікі, прамыслоўцы, спартоўцы, прафсаюзнікі. Фактычна, расійскія спецслужбы ўголас выказалі жаданне адкрыта сачыць за наведнікамі санаторыя, у тым ліку самымі высокімі.

Каментары17

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць