Грамадства99

Начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў узнагародзілі праз тыдзень пасля смерці мінчука ў СІЗА

Сяргей Дарошка стаў ўладальнікам ўсіх ступеняў медаля «За бездакорную службу».

У пачатку жніўня ў СІЗА № 1 загінуў мінчук Ігар Пцічкін. Яго гвалтоўная смерць не перашкодзіла кіраўніку пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі праз усяго некалькі дзён пасля гэтага быць узнагароджаным прэзідэнтам Лукашэнкам высокай дзяржаўнай узнагародай.

Начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС палкоўнік Сяргей Дарошка не толькі не пазбавіўся пасады, але і быў узнагароджаны 8 жніўня медалём «За бездакорную службу» (вышэйшай) I ступені.

Год таму палкоўнік Дарошка быў узнагароджаны названым медалём II ступені. І цяпер ён з’яўляецца ўладальнікам ўсіх ступеняў медаля «За бездакорную службу», ўзнагароджанне якой праводзiцца за дзесяць, пятнаццаць і дваццаць каляндарных гадоў бездакорнай службы адпаведна.

Палкоўнік Сяргей Дарошка быў прызначаны на пасаду начальніка ДВП МУС у чэрвені 2012 года. Да гэтага праходзіў службу на камандных пасадах у кпнвойнай брыгадзе в/ч 7404 у Баранавічах і ўпраўленні корпуса аховы грамадскага парадку ўнутраных войскаў МУС.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць