Культура88

Балаховіч і бел-чырвона-белы сцяг на падпольнай польскай марцы

На польскіх інтэрнэт-аўкцыёнах гэтая марка сустракаецца даволі рэгулярна.

Цана яе невысокая — сягае ад аднаго да трох даляраў.

Нелегальная марка прысвечаная генералу Станіславу Булак-Балаховічу і змаганню за беларускую незалежнасць. На ёй змешчаная чорна-белая выява атамана на кані, а таксама бел-чырвона-белы сцяг. Пад сцягам подпіс — «Беларусь, Польская пошта, 100 злотых». Ёсць таксама пазнака: «Цяпер пад савецкай акупацыяй». Марка гэтая была нелегальна выдадзеная ў 1987 годзе тагачасным польскім рухам супраціву — Салідарнасцю.

«Беларуская» марка паходзіць з серыі, прысвечанай іншым акупаваным рэспублікам СССР, якія змагаліся за незалежнасць і трапілі пад гнёт бальшавікоў, — Літве, Латвіі, Эстоніі, Украіне, Грузіі, Расіі.

Зразумела, што нелегальныя маркі польскай Салідарнасці не выдаваліся афіцыйна, а друкаваліся ў прыватных таемных друкарнях. За іх захоўванне можна было трапіць пад суд.

Маркі тыя адыгралі ў Польшчы значную ролю ў барацьбе з камуністычным рэжымам. Яны былі адным з сімвалаў непадпарадкавання тагачасным уладам. Прыбытак ад продажу марак прызначаўся для падтрымкі таемных структураў Салідарнасці. Грошы, атрыманыя ад продажу ішлі, на выданне ўлётак і іншых паліграфічных матэрыялаў.

Маркі выдаваліся нецэнтралізавана ад пачатку ваеннага становішча. Іх рабілі розныя суполкі Салідарнасці па ўсёй Польшчы. Таму маркі розняцца па якасці — існуюць проста кавалачкі грубой паперы, аддрукаваныя на ротапрынце, а ёсць і сапраўдныя каляровыя шэдэўры з зубцамі і на якаснай паперы.

Лічыцца, што агулам за час ваеннага становішча ў Польшчы было выдадзена да 35 тысяч відаў марак, наклад якіх сягаў ад некалькі сотняў да некалькі тысяч.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай37

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай37

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць