Свет2222

Аўтар Вікілікс пакаяўся перад судом, адвакаты называюць змякчаючай акалічнасцю ягоны гомасэксуалізм

Брэдлі Мэнінг перапрасіў за тое, што сваімі дзеяннямі нанёс шкоду Злучаным Штатам.

Брэдлі Мэнінг, інфарматар партала WikiLeaks, які перадаў у СМІ сотні сакрэтрных дакументаў, у сваім апошнім слове ў судзе прынёс прабачэнні за свой учынак. «Мне прыкра, што сваімі дзеяннямі я нанёс шкоду Злучаным Штатам», — заявіў Мэнінг у вайсковым судзе ў Форт-Мідзе пад Вашынгтонам. Ён таксама заявіў, што не хацеў нашкодзіць людзям сваімі дзеяннямі. І сказаў, што гатовы панесці пакаранне за свае ўчынкі.

25-гадовы Мэнінг працаваў аналітыкам вайсковай выведкі. На гэтай пасадзе ён меў доступ да сакрэтных дэпешаў Пентагона і дыпламатаў.

Следства па справе вялося тры гады. Урэшце, з Мэнінга знялі абвінавачанне ў дапамозе ворагам дзяржавы, але прызналі вінаватым у шпіянажы, выдачы дзяржаўных сакрэтаў, камп’ютарным махлярстве і крадзяжы.

Адвакат Мэнінга ўпірае на тое, што хлопец балюча перажываў праблемы, звязаныя са сваёй сэксуальнай арыентацыяй — Мэнінг гомасэксуаліст. І што гэтыя перажыванні выклікалі ў яго крызіс і жаданне іншай самарэалізацыі. Адвакат спадзяецца, што суд прыме гэта ў якасці змякчаючай акалічнасці.

Мэнінгу пагражае да 90 гадоў турэмнага зняволення.

Каментары22

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць