Намеснік міністра эканомікі: «Інвестыцыйны клімат пасля скандала з «Уралкаліем» толькі палепшаў»
Пасля скандалу з «Уралкаліем» і арышту ў Мінску гендырэктара кампаніі Баўмгертнера інвестыцыйны клімат у Беларусі толькі палепшаў. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра эканомікі Беларусі Антон Кудасаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта «Нашай Нівы» падчас 23-ага Эканамічнага форуму ў польскай Крыніцы.
Ён патлумачыў, што канфліктная сітуацыя прадэманстравала, што ў Беларусі ўсе прадстаўнікі бізнэсу знаходзяцца ў аднолькавым прававым полі.
«Тое, што ніхто, разам з буйнымі бізнэсоўцамі, не мае індульгенцыі, найлепшы таму доказ», — перакананы ён.
На 23-м Эканамічным форуме ў Польшчы дыскусію наконт інвестыцыйных перспектыў Беларусі ладзіла Нацыянальнае агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі.
Адметна, што
намеснік міністра эканомікі Антон Кудасаў выступаў па-англійску — нязвыкла для беларускіх чыноўнікаў.
Ягоны шэф Мікалай Снапкоў тым часам знаходзіцца на эканамічным форуме ў Кітаі.
-
«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне
-
«І зноў кульгавы дыябетык з пастаяннай задышкай выжыльваецца ды пнецца паказаць, што ён не толькі гігант думкі»
-
Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы
Каментары