Свет55

Саакашвілі абвінавацілі ў злачынствах супраць дзяржавы

Пракуратура Грузіі паведаміла пра пачатак крымінальнага пераследу васьмі вядомых апазіцыйных палітыкаў і ў тым ліку былога прэзідэнта краіны Міхаіла Саакашвілі, які знаходзіцца ў зняволенні. Іх абвінавачваюць у злачынствах супраць дзяржавы, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Акрамя Саакашвілі, абвінавачанымі сталі яшчэ пяцёра зняволеных апазіцыянераў: лідар празаходняй партыі «Стратэгія Агмашэнебелі» Георгі Вашадзэ, былы міністр юстыцыі і адукацыі Ніка Гварамія, былы лідар партыі, што кіравала пры Саакашвілі, «Адзіны нацыянальны рух» Ніка Мелія, лідар лібертарыянскай партыі «Новы палітычны цэнтр — Гірчы» Зураб Джапарыдзэ і лідар апазіцыйнага аб’яднання «Кааліцыя за перамены» Эленэ Хаштарыя.

Акрамя таго, абвінавачваюцца нядаўна памілаваныя лідары апазіцыйнай партыі «Лела» Мамука Хазарадзэ і Бадры Джапарыдзэ.

Як заявіў генеральны пракурор Грузіі Георгі Гваракідзэ, справа заведзеная сумесна пракуратурай, Службай дзяржаўнай бяспекі і Міністэрствам унутраных спраў. Апазіцыянераў западозрылі ў сабатажы, садзейнічанні варожай дзейнасці замежнай дзяржавы, фінансаванні дзеянняў, накіраваных супраць канстытуцыйнага ладу і нацыянальнай бяспекі, у закліках да гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага парадку і звяржэння ўлады.

У тым ліку іх абвінавачваюць у дапамозе заходнім краінам ва ўвядзенні санкцый супраць мясцовых бізнэсменаў і чыноўнікаў, у перадачы інфармацыі аб гандлі нафтапрадуктамі і аб становішчы ў грузінскім ваенным сектары. Усё гэта звязалі з адмовай дзейнага грузінскага ўрада ўводзіць санкцыі супраць Расіі пасля пачатку ўкраінскай вайны.

Найбольшы турэмны тэрмін па гэтых абвінавачаннях пагражае Зурабу Джапарыдзэ, Георгію Вашадзэ і Элене Хаштарыя. У прыватнасці, ім інкрымінуюць аказанне дапамогі замежнай дзяржаве ў варожай дзейнасці, гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад сямі да пятнаццаці гадоў.

Каментары5

  • Арчил
    06.11.2025
    Михуил держись,стой на своём!
  • Продажные
    06.11.2025
    Для этих прокуроров «держава» - это РФ и кланы московского олигарха Иваношвили.
  • Кураторы у них одни - из кремля
    06.11.2025
    Прям как в РБ, только в Грузии пока еще учатся как бороться с неугодными, а в Беларуси уже всех закатали под асфальт

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай16

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

Мінулай ноччу адна з ракет, запушчаных Расіяй на Украіну, праляцела над Беларуссю4

Дарадца Ціханоўскай правёў дзве сустрэчы ў Белым доме9

У Генпракуратуры расказалі, якія скаргі іх цікавяць у тыктоку

«Ціск на Пуціна не працуе». Сенатар Грэм заклікаў Трампа ўзброіць Украіну «Тамагаўкамі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць